Чароўны гук віяланчэльны. 21.by

Чароўны гук віяланчэльны

08.04.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іван Карызна заўсёды іграе з натхненнемПершапраходцам ад Беларусі на конкурсе класічнай
музыкі “Еўрабачанне” стане Іван Карызна

Імя беларускага канкурсанта на 15-м міжнародным конкурсе маладых музыкантаў “Еўрабачанне-2010” (Eurovision Young Musicians 2010) агучыў старшыня прафесійнага журы — галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча, народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец. Увогуле за права прадстаўляць краіну на гэтым конкурсе спаборнічалі дзевять маладых музыкантаў, якія выконвалі па два класічныя музычныя творы.
Беларусь выстаўляе свайго ўдзельніка на прэстыжны конкурс класічнай музыкі ўпершыню. Івану Карызне нядаўна споўнілася 18 гадоў, ён закончыў Рэспубліканскі музычны каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Цяпер віяланчаліст вучыцца ў Парыжскай вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі музыкі і танца.
Міжнародны конкурс класічнай музыкі для маладых таленавітых музыкантаў праводзіцца раз на два гады Еўрапейскім вяшчальным саюзам. Гаспадыняй свята ў маі стане Вена. Паўфіналы конкурсу пройдуць 8 і 9, а фінальны канцэрт — 14 мая.

Вольга Белашэвіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першапраходцам ад Беларусі на конкурсе класічнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика