«Катынь» А.Вайды пакажуць на расійскім канале «Культура». 21.by

«Катынь» А.Вайды пакажуць на расійскім канале «Культура»

30.03.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2-га красавіка, ў прайм-тайм, а 20-ай гадзіне фільм вядомага польскага рэжысёра Анджэя Вайды «Катынь» пакажуць па расійскім канале «Культура».

Прынамсі, ён уключаны ў праграму перадач тэлеканала. Гэта першы паказ фільму Вайды на цэнтральным расійскім канале.

«Катынь» распавядае аб падзеях восені 1939 – вясны 1940 гадоў. Тады, пасля далучэння Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны да СССР, больш за 15 тысяч палонных польскіх афіцэраў былі расстраляныя на загад Сталіна.

У Польшчы адразу пасля выхаду на экраны ў 2007 годзе фільм стаў нечым кшталту нацыянальнага сімвала. Расійская публіка прыняла «Катынь» неадназначна, абвінаваціўшы Вайду ў русафобіі.

Пасля паказу «Катыні» ў студыі каналу «Культура» адбудзецца яго абмеркаванне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2-га красавіка, ў прайм-тайм, а 20-ай гадзіне фільм вядомага польскага рэжысёра Анджэя Вайды
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика