9—11 красавіка ў межах літататурнай акцыі «Беларускi красавiк/Белорусский апрель — 2010» у Мінску будзе праходзіць Чацьвёрты міжнародны фестываль паэзіі «Парадак слоў».
Месцы правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13), Мастацкая галерэя “Ў”(праспект Незалежнасці, 37А), кавярня “Валерыя” ( Валадарскага, 7).
Крэда фестывалю: перад удзельнікамі не ставіцца аніякіх моўных абмяжаванняў, прадстаўнікі розных літаратурных кірункаў не будуць абмежаваныя выбарам літаратурнага матэрыялу ў сувязі з дэклараваным міжнародным і пазагрупавым характарам мерапрыемства. Асноўнай задачай Міжнароднага фестывалю паэзіі “Парадак слоў” агранізатары бачаць пашырэнне культурнага поля беларускай сталіцы ў найбольш актуальных галінах сучаснай паэтычнай думкі.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць часопіс «Современная поэзия» пры падтрымцы беларускага ПЭН-Центра, а таксама грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»
Аргкамітэт фестывалю: Андрэй Новікаў (Масква), Андрэй Хадановіч (Мінск), Зміцер Вішнёў (Мінск).
Куратары мерапрыемстваў: Ігар Бабкоў (Мінск), Зміцер Вішнёў (Мінск), Марыя Мартысевіч (Мінск), Андрэй Новікаў (Масква), Дмітрый Строцаў (Мінск), Андрэй Хадановіч (Мінск), Аляксандр Шышкін (Масква), Андрэй Каровін (Масква), Аляксей Яфімаў (Масква).
ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ
09 красавіка (пятніца)
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)
15.00 — 17.00 — Імпрэза ў межах 4-га фестывалю паэзіі «Парадак слоў». Выступы беларускіх літаратараў. Бяруць удзел: Адам Глобус, Зміцер Плян, Ілля Сін, Сяргей Календа, Вольга Гапеева, Севярын Квяткоўскі, Анатоль Брусевіч, Віка Трэнас, Мікола Касцюкевіч, Аксана Спрынчан, Міхась Башура, Ігар Жалткоў.
Падчас мерпрыемства будзе прэзентавацца кніга Сяргея Календы «Гiсторыi (не) пра нас. Казкі» Вядоўца Зміцер Вішнёў.
18.30 — 20.30 — Адкрыццё 4-го Міжнароднага фестывалю паэзіі “Парадак слоў”
Выступаюць: Уладзімір Арлоў (Мінск), Дзмітрый Строцаў (Мінск), Зміцер Вішнёў (Мінск), Адам Глобус (Мінск), Елена Гончарова (Мінск-Масква), Віталь Рыжкоў (Мінск), Елена Исаева (Масква), Александр Шишкин (Масква), Ольга Сульчинская (Масква), Леша Ефимов (Масква), Дзмітры Дзмітрыеў (Магілёў), Лера Сом (Полацк) і інш. Вядоўца Андрей Новиков.
20.30 — 21.00 — Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча «Несымэтрычныя сны».
12.00 — 12.45 — Сучасныя паэтычныя пераклады. Бяруць удзел Павал Анціпаў, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Віталь Рыжкоў. Вядоўцы — Андрэй Хадановіч і Марыя Мартысевіч.
12.45 — 13.45 — «Паэзія не для ўсіх». Презэнтацыя кніжнай серыі «Галерэя Б.» (Мінск). Алесь Разанаў, Алег Мінкін, Міхась Баярын, Андрэй Адамовіч. Вядоўца — Ігар Бабкоў.
13.45 — 14.45 — Прэзентацыя кніг выдавецтва «Арт Хаус медиа» (Масква). Бяруць удзел Елена Исаева, Михаил Каганович, Андрей Коровин, Ольга Сульчинская, Александр Рапопорт. Вядоўца — Александр Шишкин.
14.45 — 15.45 — Прэзентацыя кніг выдавецтва «Галіяфы» (Мінск). Усевалад Гарачка, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Аляксей Чубат, Арцём Кавалеўскі. Вядоўца — Зміцер Вішнёў.
15.45 — 17.00 — Выступы гасцей фестывалю «Парадак слоў». Бяруць удзел Дмитрий Бураго (Кіеў), Леша Ефимов (Масква), Сергей Косяшников (Кіеў), Любава Малышева (Масква) і другія. Вядоўца — Андрей Новиков.
Кавярня "Валерыя" (Валадарскага, 7) 17.30 — 21.00 — Першы беларускі «Турнір паэтаў». Вядоўцы Андрей Коровин і Алексей Ефимов.
9—11 красавіка ў межах літататурнай акцыі «Беларускi красавiк/Белорусский апрель — 2010» у Мінску будзе праходзіць Чацьвёрты міжнародны фестываль паэзіі «Парадак слоў».