АНТ пачынае здымкі мастацкага фільма «Вітаўт». 21.by

АНТ пачынае здымкі мастацкага фільма «Вітаўт»

08.04.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У чэрвені тэлеканал АНТ плануе пачаць здымкі мастацкага кінафільма «Вітаўт». Але пакуль інфармацыя наконт таго, хто будзе рэжысёрам фільма, хто піша сцэнар і які бюджэт фільма, трымаецца ў сакрэце.

Пра гэта паведаміў дырэктар здымачнай групы будучага фільма Павел Бондар «Праца вядзецца па падрыхтоўцы кінафільма такім жа чынам, як і на ўсіх паўнаметражных мастацкіх фільмах. Увесь комплекс паслуг аказваецца, праца вядзецца. Сцэнар знаходзіцца ў рабоце. Пакуль інфармацыя гэта не разгалошваецца. Калі канал быдзе гатовы яе агучыць, тады яны афіцыйна яе агучаць і апублікуюць».

Хто з беларускіх актораў будзе браць удзел у здымках фільма і ці будуць запрашацца расейскія зоркі, таксама пакуль не кажуць. Як нічога пакуль не вядома і наконт даты выхаду фільма на экран. У чым прычына такой сакрэтнасці, кіраўнік прэс‑службы АНТ Таццяна Курбат не патлумачыла.

Сцэнар прапаноўвалі напісаць Аляксандру Качану, вядомаму па працы над фільмамі «Акупацыя. Містэрыі» і «Масакра». Зараз Качан працуе над сцэнаром паводле рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», і таму ад супрацоўніцтва з АНТ адмовіўся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чэрвені тэлеканал АНТ плануе пачаць здымкі мастацкага кінафільма
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика