Мінскі канцэрт Scorpions перанесены на 29 красавіка
20.04.2010
—
Новости Культуры
|
Канцэрт рок-гурту Scorpions, які меўся адбыцца 20 красавіка ў Мінску, перанесены на 29 красавіка. Пра гэта на сваім сайце паведамілі арганізатары выступу, канцэртнае агенцтва Allstarts. Паводле таго ж сайту ўсе купленыя на канцэрт білеты сапраўдныя.Рокеры не паспелі прыляцець на свой мінскі канцэрт праз хмару вулканічнага попелу, якая спаралізавала працу авіялініяў у Нямеччыне.
Паводле словаў мэнэджэркі па артыстах аднаго з арганізатараў мінскага выступу Scorpions, канцэртнага агенцтва Allstars, Кацярыны Скачак, удзельнікі рок-гурту павінны былі прыляцець у Мінск з розных гарадоў, але ўсе — з Нямеччыны. Нагадаем, сёння паветраная прастора 17 еўрапейскіх краінаў, у тым ліку і Нямеччыны, заставалася закрытая праз хмару вулканічнага попелу, якая ўфармавалася ў выніку вывяржэння вулкана ў Ісландыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцэрт рок-гурту Scorpions, які меўся адбыцца 20 красавіка ў Мінску, перанесены на 29 красавіка. Пра гэта на сваім сайце паведамілі арганізатары выступу, канцэртнае...
|
|