Лаўрэаты “Веснавога праменьчыка”
20.04.2010
—
Новости Культуры
|
Больш за 30 ансамбляў з розных раёнаў Беларусі ўдзельнічалі 15 красавіка ў конкурсе “Веснавы праменьчык-2010”, інфармацыйным спонсарам якога з'яўляецца і “Рэгіянальная газета”. Гран-пры журы прысудзіла ўзорнаму струннаму ансамблю “Сугучча” Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы. Калектыў удзельнічаў у намінацыі “вялікія ансамблі” (5-12 чалавек). Складаецца з віяланчэлістаў і скрыпачоў. Кіраўнікі Ганна Альфер і Святлана Паўлоўская.
Сярод малых ансамбляў перамог дуэт баяністаў са Стоўбцаў. Сярод вялікіх - ансамбль народных інструментаў Лебедзеўскай дзіцячай музычнай школы (кіраўнік Ірына Дабрынец, канцэртмайстар Сяргей Ярук). Калектыў складаўся з 12 чалавек, якія ігралі на баяне, акардэоне, цымбалах, ударных і народных духавых інструментах. Другія месцы атрымалі ансамбль скрыпачоў Смаргонскай ДШМ, маладзечанскія ансамбль цымбалістаў і дуэт віяланчэлістаў. Трэція месцы журы прысудзіла дуэту цымбалістаў Беразінскай ДМШ (Маладзечанскі раён), трыа баяністаў Нарацкай ДМШ (Мядзельскі раён), ансамблю “Акварэль” (Маладзечна), ансамблю гітарыстаў (Вілейка). Упершыню ў гісторыі конкурсу пераможцы і прызёры атрымалі не толькі граматы, але і каштоўныя падарункі. Набыць прызы арганізатарам дапамаглі мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі. Святлана ЦІШКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 30 ансамбляў з розных раёнаў Беларусі ўдзельнічалі 15 красавіка ў конкурсе “Веснавы праменьчык-2010”, інфармацыйным спонсарам якога з'яўляецца і... |
|