Адкрыты конкурс на стварэнне сцэнароў фільмаў, сацыяльных ролікаў, прысвечаных нацыянальнай тэматыцы. 21.by

Адкрыты конкурс на стварэнне сцэнароў фільмаў, сацыяльных ролікаў, прысвечаных нацыянальнай тэматыцы

21.04.2010 14:27 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адкрыты маладзёжны конкурс на стварэнне сцэнарыяў дакументальных фільмаў, сацыяльных ролікаў, прысвечаных нацыянальнай тэматыцы, аб’яўляе Міністэрства культуры Беларусі. Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння ролі нацыянальнага кінематографа ў сацыяльна-культурным жыцці рэспублікі, падтрымкі таленавітых кінематаграфістаў, павышэння мастацкага ўзроўню беларускага кіно, захавання і развіцця традыцый нацыянальнага кінавідэамастацтва, стварэння новых арыгінальных сцэнарыяў, выяўлення і стымуліравання эстэтычных пошукаў маладых аўтараў, увасаблення і прасоўвання сцэнарных прац на экраны рэспублікі.

Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца паўналетнія грамадзяне, узрост якіх не перавышае трыццаці аднаго года. Прыём заявак ажыццяўляецца ў перыяд з 1 мая па 30 верасня 2010 года. З умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце www.kultura.by. Падвесці вынікі і арганізаваць узнагароджанне пераможцаў плануецца ў рамках мерапрыемстваў па святкаванню Дня беларускага кіно 17 снежня 2010 года. Заснавальнікі конкурсу — Міністэрства культуры, Беларускі Саюз кінематаграфістаў, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Беларускі відэацэнтр, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.


kultura.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрыты маладзёжны конкурс на стварэнне сцэнарыяў дакументальных фільмаў, сацыяльных ролікаў, прысвечаных нацыянальнай тэматыцы, аб’яўляе Міністэрства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика