Паўсталыя з попелу. 21.by

Паўсталыя з попелу

30.04.2010 14:06 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цяпер мы дакладна ведаем, што вывяржэнне ісландскага вулкану — гэта такі піяр-ход гурту Scorpions. Усё роўна як і іхняя ідэя развітальнага тура (які паводле прызнання саліста Клауса Майнэ працягнецца «як мінімум два з паловай гады») і апошняга альбома, які паводле словаў гітарыста Рудзі Шэнкера яшчэ толькі будзе па выніках будучага туру.

У процівагу сваім маладым паслядоўнікам з «Рамштайну», «Скарпы» абышліся без фаер-шоў, і калі што мянялі падчас канцэртаў дык гэта гітары. І без скандалаў пра маральнасць (у каго ж падыміцца рука на аўтараў Still Lovin’ You?). Сюррэалістычнае кіно з сімфанічным аркестрам на сцэне падчас мінулага візіту змянілася на простыя дэкарацыі рок-рубілава: 5 мужчын, якія ў джынсах у абліпачку і скураных кедах адпяялі металічныя рокенролы нароўні са слёзнымі баладамі. Фаершоу-шмаершоў, вынік аднолькавы — набіткаваная чара велічнай «Мінск-Арэны» з шматлюдным, пальца не ўсунеш, танцпляцам перад сцэнай. Зноў у нас з’явілася фальшывае адчуванне, што гурт, які дасягнуў творчай стратасферы, толькі тое і робіць, што качаецца ў нябеснай смятане, вырабляючы ў жыцці ўсё, што заўгодна.

Спярша музыкі цешылі новай кружэлкай Sting in the Tail. Але сапраўды расчулілі першым блокам, па-беларуску кажучы «голдэн баладс», калі слёзна ўпрошвалі паслаць ім анёла. Send Me an Angel — быў прапяяны разам з публікай. Раз-пораз музыкі хадзілі ў народ па спецыяльна пабудаваных дарожках, якія ніхто не ахоўваў. У прыліве пачуццяў публіка была не ў стане глядзець на веліч зорак уласнымі вачыма, а, дастаўшы мабілкі, назірала іх выключна праз аб’ектыў камераў. А зусім дайшлі мінчукі да кандыцыі, калі Клаус Майнэ прабачыўся (другі раз за тыдзень!) за сваё вымушанае спазненне.

З навінак — Клаус Майнэ навучыўся казаць сёе-тое па-беларуску: «Dobry vechar! Jak nastroj?» — гэтак ён так афіцыйна павітаўся пасля другой песні. Ну, і вядома шматлікія Dziakuj. Але не забылі «Скарпы» і дэманстрацыю прыязнасці да роднай Нямеччыны: адна з гітар Рудзі Шэнкера была пафарбаваная ў металік, а ў яе корпус быў уштукаваны значок «Мэрсэдэса» (не здзівімся, калі гадоў праз 10, яна, прывезеная з з Германіі перагоншчыкамі, з’явіцца ў якога-небудзь айчыннага рокера).

Заканцавалі свой выступ Still Lovin’ You і Wind of Change. Апошняя песня асабліва дарагая Майнэ, бо на выступе сказаў, што з радасцю адсвяткаваў з усім светам 20-ую гадавіну заканчэння халоднай вайны, а да канцэрту прызнаў, што менавіта гэтая эпоха найбольш натхняльняя яго асабіста.

Каб вечар не выглядаў як «Калыханка для дарослых», пад заслону музыкі ўвалілі пасля задзірлівы хіт Rock You Like a Hurricane.

І як гэта мы (і яны) маглі нават дапусціць думку, што калісьці іх з намі не будзе? І хто пасля гэтага канцэрту, наважыцца наступным разам адпраўляць Scorpions на мінскія задворкі ва Ўручча, як было даўней?

Фота Юліі дарашкевіч

Фота Юліі дарашкевіч

Фота Юліі дарашкевіч

Фота Юліі дарашкевіч

Фота Юліі дарашкевіч

Фота Юліі дарашкевіч

Фота Юліі дарашкевіч

Фота Юліі дарашкевіч

Фота Юліі дарашкевіч

Фота Юліі дарашкевіч

Фота Юліі дарашкевіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер мы дакладна ведаем, што вывяржэнне ісландскага вулкану — гэта такі піяр-ход гурту Scorpions. Рэпартаж з канцэрту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика