У парку Чалюскінцаў зьбяруцца майстры валынкі
08.05.2010
—
Новости Культуры
|
19 траўня на танцавальнай крытай пляцоўцы ў менскім парку Чалюскінцаў пройдзе «Дударскі фэст». Паводле папярэдняй інфармацыі, у фэстывалі валынкі возьмуць удзел самыя папулярныя гурты гэтага музычнага напрамку: «Стары Ольса», «Znich», «Litvintroll», Testamentum Terrae«, «Unia», «Кейлі Кёл», «Расалія» ды іншыя. Імпрэза расьцягнецца ажно на чатыры гадзіны — ад 18-й да 22-й.
Арганізатары фэсту абяцаюць: той, хто набудзе квіток папярэдне, атрымае ў падарунак плякат гурту «Стары Ольса». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|