Фестываль еўрапейскага кіно
11.05.2010 10:33
—
Новости Культуры
|
З 10 па 17 мая ў кінатэатры Бясплатна дэманструюцца стужкі Францыі, Даніі, Нямеччыны, Чэхіі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Беларусі, Балгарыі, Вугоршчыны, Латвіі. 10 траўняфэст адкрываецца беларускай дакументальнай карцінай Ігара Бышнёва «Рака жыцця» а 18.30. А 21.00 будзе паказаны французскі фільм «Ідыёт» П’ера Леона паводле аднайменнага раману Дастаеўскага. 11 траўняа 18.30. Дацкі ваенны трылер Але Крысціяна Мадсэна «Полымя і Цытрон» пра рух Супраціву ў акупаванай Даніі. А 21.00 — вугорскі дэтэктыў «Ікаўка». 12 маяа 18.30. Латвійскі фільм «Абаронцы Рыгі» распавядае пра падзеі Першай сусветнай вайны. А 21.00 — баўгарская меладрама «Краўчыхі», як тры сяброўкі скаралі вялікі горад. 13 маяа 18.30 — эстонская біяграфічная драма «Георг» прысвечаная эстонскаму спеваку Георгу Отсу. А 21.00 — польская драма «Аер», пастаўленая класікам сусветнага кіно Анджэем Вайдам. 14 маяа 18.30 — фінлядская гістарычная драма «Слёзы красавіка» пра падзеі 1918 году. 21.00 — дакументальная літоўская стужка «Перад палётам назад на Зямлю» — пра дзяцей, хворых на лейкемію. 15 маяап 18.30 — экранізацыя чэскіх казак «Букет». Вадзянікі, чараўнікі, мёртвыя жаніхі — і іншыя персанажы фальклору. 21.00 — нямецкая кінакамедыя «Сонечная алея». 16 мая,14.00 — дацкі мультфільм «Камарыная гісторыя». А 18.30 — шведскі вампірскі трымценнік «Упусці мяне», які ўжо стаўся вядомым. А 21.00 — ірландская драма «Лінія фронту» пра ўцекача з Конга, які рабуе банкі. 17 маяа 18.30 — слынны «Шэрлак Холмс» ад Гая Рычы. А 21.00 — гістарычныя прыгоды Эрмана Ольмі «Ваеннае рамяство». Карціны дэманструюцца на мове арыгінала з субтытрамі. Уваход вольны.Андрэй Расінскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 10 па 17 мая ў кінатэатры «Перамога» праходзіць фестываль еўрапейскага кіно. Разынкі еўрапейскага кінематографа. Уваход вольны.
|
|