«Песняры», Гюнэш і Вайцюшкевіч на адной сцэне
12.05.2010
—
Новости Культуры
|
![]() 15 мая ў Дзяржфілармоніі (Незалежнасці, 50) адбудзецца вялікі вечар-успамін, прысвечаны класіку эстрады. Адкрые канцэрт Гюнэш з песняй на вершы Багдановіча «Па-над белым пухам вішняў». Потым у поўным складзе выступяць «Песняры», запяюць песні на музыку або аранжыроўку Ігара Паліводы. Падрыхтаваны і сюрпрыз — збольшага невядомая праграма на народныя словы «Нёман», цыкл з 8 песень, у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага Народнага аркестра імя Жыновіча пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Казінца. «Сам аўтар літаратурных дзённікаў і вершаў, Ігар заўсёды раўняўся на класікаў, а таксама на творчасць Барадуліна, Някляева, Гілевіча, — кажа Вольга Палівода, удава кампазітара. — Разам з тым адчуваў хараство словаў народных песень, дасканаліў да іх мелодыі». На канцэрце, прысвечаным Ігару Паліводзе, таксама выступіць Зміцер Вайцюкевіч са шлягерам «Дробна-Драбніца». «Артыстычнасць Вайцюшкевіча на маю думку вельмі пасуе стылю Ігаравых песняў», — дадае Вольга Палівода. — А Гюнэш — ці не адзіная на нашай эстрадзе, якая можа менавіта ўжывую яскрава спяваць». Завяршыцца свята беларускай эстрады супольным выканнем усіх удзельнікаў канцэрту песні «Талака». Каб паслухаць песні выбітнага камапазітара ў выкананні найлепшых эстраднікаў краіны трэба выдаткаваць усяго-толькі ад 6 да 25 тыс. Пачатак а 19-й. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|