Памерла мастачка-перформер Людміла Русава
02.06.2010 18:37
—
Новости Культуры
|
Памёрла вядомая беларуская мастачка, адна з пачынальніц мастацтва перформансу Людміла Русава.
Людміла Русава (1954-2010) - значная постаць андэграунду 70-х і 80-х гадоў. Русава, мастачка-постмадэрністка, стварала канцэптуальнае мастацтва, займалася жывапісам, графікай, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, ткацтвам. Русава - аўтарка ці не самага першага беларускага перформанса, . У 1984 годзе разам з Ігарам Кашкурэвічам яна наладзіла мастацкі публічны выступ, прысвечаны Казіміру Малевічу і ягонаму "Чорнаму квадрату" - мастачка сімвалічна пахавала Малевіча ў супрэматычнай труне і ўнесла яе ў мінскі Палац мастацтваў. "Да апошняга дня Людміла, нават хворая, заставалася вернай прафесіі, не замыкалася, займалася публічным мастацтвам, - сказала Наталля Сянчыла, выкладчыца БДУ і сяброўка мастачкі. - Ад нас сышоў неверагодна таленавіты, значны мастак, і спадчына Русавай чакае свайго асэнсавання, даследвання. Вельмі неабходна для беларускага мастацтва, каб выйшаў каталогаў яе працаў і адбылася персанальная выстава". Пахавалі Людмілу Русаву 1 чэрвеня ў Мінску. Фота: Вінсэнт Мандзі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памёрла вядомая беларуская мастачка, адна з пачынальніц мастацтва перформансу Людміла Русава
|
|