12 чэрвеня на АНТ — «Акупацыя. Містэрыі» А. Кудзіненкі. 21.by

12 чэрвеня на АНТ — «Акупацыя. Містэрыі» А. Кудзіненкі

03.06.2010 15:42 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У суботу, 12 чэрвеня, на тэлеканале АНТ — паказ мастацкага фільма «Акупацыя. Містэрыі» Андрэя Кудзіненкі.

Пачатак у 14:15.

Паказ фільма адбудзецца ў рамках цыкла «Кіламетры вайны», дзе перад дэманстрацыяй той ці іншай стужкі распавядаецца пра гісторыю стварэння фільма. Назва перадачы, што будзе папярэднічаць «Містэрыям», «Смелым — не баліць». (яе пачатак у 13:45).

Фільм Андрэя Кудзіненкі быў зняты ў 2003 годзе. але цягам шасці гадоў быў забаронены да прагляду ў краіне. Нібыта з прычыны негатыўнага паказа савецкай партызанкі.

Праўда, хто хацеў, паглядзеў фільм на пірацкіх дысках.

У пачатку гэтага года забарона на дэманстрацыю фільма ў Беларусі была знята, фільм нават дэманстраваўся ў кінатэатры «Піянер». Цяпер чарга дайшла і да афіцыйных каналаў.


nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 12 чэрвеня, на тэлеканале АНТ — паказ мастацкага фільма «Акупацыя. Містэрыі» Андрэя Кудзіненкі. Пачатак у 14:15.Паказ фільма адбудзецца ў рамках цыкла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика