Беларуская дыяспара зноў прыедзе ў 2011 годзе
07.06.2010 17:07
—
Новости Культуры
|
Фестываль беларусаў замежжа плануецца правесці ў Беларусі ў наступным годзе.
Паведамляе Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка адзначыў, што прыняць удзел у такім фестывалі выказалі жаданне беларускія аб’яднанні з сарака краін. У канцы чэрвеня ў Мінску і Навагрудку пройдуць пасяджэнні кансультатыўнай рады па справах беларусаў замежжа, якое ўзначальвае міністр культуры Павел Латушка. Акрамя пытанняў аб арганізацыі фестывалю, плануецца абмеркаваць праект закона «Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой».Старшыня Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская паведаміла, што яе пакуль не запрашалі на пасяджэнне кансультатыўнай рады. Але яна станоўча ацэньвае спробы арганізацыі фестывалю. «Любая ўвага з боку дзяржавы да беларускай дыяспары актуальная».Яна адзначае, што прэзентаваць мастацкія калектывы нашых суайчыннікаў з Канады ці ЗША ў Беларусі цяжка, у адрозненні, напрыклад, ад калектываў з Расіі. А ў выпадку правядзення адмысловага фестывалю такая магчымасць з’явіцца ва ўсіх. Ідэя правядзення фестывалю была падтрымана яшчэ летась падчас V З’езда беларусаў свету ў Мінску міністрам культуры Паўлам Латушкам. Тады ж «Бацькаўшчынай» быў прыняты зварот аб прыняцці закона «Аб беларусах замежжа». У канцы 2009 года ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаваннях аднавіў працу над праектам закона (першая спроба распрацаваць такі дакумент рабілася ў 2001-2002 гадах).Да канца студзеня ішоў працэс збору прыкладаў падобнага заканадаўства з іншых краін. Цяпер прымаюцца заўвагі і прапановы да праекта. «Бацькаўшчына» таксама выказала свае заўвагі. У прыватнасці, прапануецца змяніць назву праекта закона «Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой» на «Аб беларусах замежжа». Калі будзе скончана праца над праектам, Алена Макоўская не ведае. Але яна спадзяецца, што ўжо ў наступным годзе ён будзе разглядацца ў парламенце. КМ;БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль беларусаў замежжа плануецца правесці ў Беларусі ў наступным годзе.
|
|