У Полацку зноў зазвіняць рыцарскія мячы
10.06.2010 18:21
—
Новости Культуры
|
Ужо ў трэці раз Полацк збярэ прыхільнікаў рыцарства – 12-13 чэрвеня пад сценамі Сафійскага сабора адбудзецца фестываль сярэднявечнай культуры “Рубон”, прымеркаваны да 1148-годдзя горада. У ім возьмуць удзел каля 30 клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Мінска, Гродна, Баранавічаў, Гомеля, Віцебска, Оршы, Ліды і іншых гарадоў Беларусі. Уваход на фестывальную тэрыторыю ўпершыню стане платным: для дарослых квіток будзе каштаваць 4 тысячы рублёў. Аднак для дзяцей уваход застанецца вольным.
На фестывалі пройдуць турніры для цяжка ўзброеных латнікаў і “Ратна кола” для лёгка ўзброеных ваяроў, а таксама масавыя бітвы – бугурты. Будуць спаборніцтвы лучнікаў і вершнікаў. І, канешне, штурм замка. Гасцей будуць забаўляць старажытнымі славянскімі гульнямі, танцамі ў сабатонах (вялікіх жалезных ботах). У імправізаваным сярэднявечным горадзе раскінуцца святочныя гандлёвыя шэрагі і кірмаш рамеснікаў. 12 чэрвеня пройдзе конкурс вулічных тэатраў, і плануецца прэм’ера пластычнага спектакля “Выпрабаванне агнём”, у якім таэтральная дзея будзе спалучацца з вогненным шоу. На сёлетні “Рубон” запрошаны вядомыя музычныя гурты – “Стары Ольса”, “Яварына”, “Гальярда”, “Cornus Copia”. Арганізатары фестываля – Полацкі гарвыканкам і народны тэатр гістарычнага касцюма “Полацкі звяз”.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ім возьмуць удзел каля 30 клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Мінска, Гродна, Баранавіч, Гомеля, Віцебска, Оршы, Ліды і іншых гарадоў Беларусі.
|
|