Беларускія кінадакументалісты атрымалі Гран-пры фестываля ў славацкай Кошыцэ. 21.by

Беларускія кінадакументалісты атрымалі Гран-пры фестываля ў славацкай Кошыцэ

17.06.2010 16:57 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дакументальны фільм "Днюка" ўзнагароджаны галоўным прызам XVI міжнароднага фестываля лакальных тэлевізіяў, які адбыўся 9–12 чэрвеня ў славацкім горадзе Кошыцэ.

У конкурсе фестывалю бралі ўдзел 94 фільмы і тэлепраграмы з розных краінаў свету.

Разам з "Днюкаю" за ўзнагароды змагаліся 13 іншых беларускіх работ, але менавіта стужку маладых беларускіх рэжысёраў Андрэя Куцілы і Аляксандра Налівайкі журы адзначыла як выдатую работу. Паміж іншым, хлопцы атрымалі спецпрэмію ад мэра горада Кошыцэ.

Здымкі адбываліся ў вёсцы Лышча на Піншчыне. "Днюка" распавядае пра паўсядзённасць палескага сяла. Гэта вельмі маляўнічы і натуралістычны вобраз мікракосмасу людзей старога веку. Часам смешны, часам – журботны.

"Адзін з чальцоў журы, - распавядае Андрэй Куціла, - у прыватнай размове сказаў, што фільм нагадвае яму паэму. Вельмі прыемнае параўнанне. Кожны адзначаў шчырасць і натуральнасць кінаапавядання, асабісты аўтарскі погляд, назіранне без ціску на герояў і рэчаіснасць. Вядома, цікава было гледачам менавіта назіраць за некаторымі падрабязнасцямі беларускага ладу, адчуваць фальклорныя матывы. Аказалася, у звычайнай беларускай вёсцы, нягледзячы на цяжкасці побыту, на сваркі і лаянку, можна разглядзець гарманічныя адносіны паміж чалавекам і прыродаю, мужчынам і жанчынаю. Калі нацыянальнае ператвараецца ў наднацыянальнае, гэта можа мець пэўны водгук. Што і адбылося. Я да апошняга не верыў, што атрымаю галоўную ўзнагароду фестываля, і быў шалёна шчаслівы, бо яна першая такога ўзроўню і запомніцца на ўсё астатняе жыццё!"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымкі адбываліся ў вёсцы Лышча на Піншчыне. "Днюка" распавядае пра паўсядзённасць палескага сяла. Гэта вельмі маляўнічы і натуралістычны вобраз мікракосмасу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика