Фестываль "Be2gether": як ехаць і што браць
23.06.2010 14:01
—
Новости Культуры
|
Ужо ў пятніцу на пляцоўцы каля літоўскага замка Нарвілішкес адчыніцца чацвёрты міжнародны фестываль"Be2gether", на якім за тры дні выступяць больш за 50 артыстаў з розных краін свету. Час збіраць рэчы! Расклад працы фестываля: · Уваход у пасіўную зону фестываля (кемпінг, паркоўка) адчыняецца 25 чэрвеня (пятніца) у 10 гадзін раніцы. · Уваход у актыўную зону фестываля (сцэны, забавы) адчыняецца 25 чэрвеня (пятніца) у 15 гадзін. · Тэрыторыя фестываля (у тым ліку кемпінг і паркоўка) зачыняецца 28 чэрвеня (панядзелак) у 9 гадзін раніцы. Што трэба браць · Добры настрой – абавязкова! · Дакументы: пашпарт, квіток, страхоўка асабістая і на машыну (плюс правы). · Грошы ў літах – абмяняць можна ў Шальчынінкаі альбо Вільнюсе. · Сотавы і зараднае – на пляцоўцы працуе беларуская сувязь без роўмінгу. Калі маеце аўтаматычны роўмінг, не забудзьцеся паставіць пошук сеткі ў ручны рэжым. · Намёт і спальнік – пракату на месцы няма. · Гумавыя боты і дажджавік – ёсць магчымасць дажджу. · Цёплы швэдар – ноччу зараз не вельмі цёпла. · Бярушы – канцэрты будуць адбывацца да позняй ночы і на кемпінгу іх чуваць. · Лекі – калі прымаеце альбо часам маеце алергію. · Сродак ад камароў – лішнім не будзе. · У астатнім – не бярыце з сабой нічога, што будзе крыўдна страціць. Што не трэба браць У актыўную зону (дзе адбываюцца канцэрты) наведвальнікам фестываля у тым ліку нельга браць: · Дрэнны і агрэсіўны настрой. · Парасоны. · Сцягі на дрэўцах. · Вялікія сумкі. · Прафесійныя і блізкія да іх фотаапараты. · Аудыё- і відэаапаратуру за выключэннем плэераў. · Жывёл. Сваю ежу і напоі можна браць толькі ў пасіўную зону. На тэрыторыі актыўнай зоны арганізавана шмат кропак харчавання. Выдаткі на фестывалі · Кемпінг (месца для намёта, прыбіральня, душы, рукамыйніцы) – 15 літаў (з асобы на ўсе дні) · Паркоўка для машыны – 20 літаў (з машыны на ўсе дні) · Харчаванне ў актыўнай зоне – каля 20 літаў на адзін раз (але ўсё залежыць ад вашага апетыту). Як даехаць Прасцей за ўсё на машыне – дастаткова знайсці сабе добрую кампанію тут і падзяліць выдаткі на ўсіх. Адлегласць ад Мінска – 250 км праз Ліду і Шальчынінкай. Падрабязней чытайце тут. Таксама можна ехаць цягніком ці аўтобусам да Вільнюса, а потым з цэнтральнага аўтавакзала (знаходзіцца праз дарогу ад чыгуначнага) на фестывальных аўтобусах (каштуюць каля 20 літаў) да Нарвілішкес (з перасадкай у Шальчынінкаі). Расклад руху фестывальных аўтобусаў глядзіце тут. Дадатковая інфармацыя: Поўны тэкст правілаў фестываля Квіткі: Калі вы маеце шэнгенскую візу, вы яшчэ можаце набыць квіткі ў Мінску – на месцы яны будуць даражэй. Групавыя (ад 4 асобнікаў) – 185 тыс. руб., для студэнтаў – 200 тыс. руб. (па пасведчанні), для астатніх – 250 тыс. руб. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах: (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо ў пятніцу на пляцоўцы каля літоўскага замка Нарвілішкес адчыніцца чацвёрты міжнародны фестываль"Be2gether", на якім за тры дні выступяць больш за 50 артыстаў з...
|
|