Be2gether: практычныя моманты
23.06.2010 13:52
—
Новости Культуры
|
Ужо ў пятніцу на пляцоўцы каля літоўскага замка Нарвілішкес распачнецца чацвёрты міжнародны фестываль Be2gether. За тры дні на ім выступіць больш за 50 артыстаў з розных краін свету.
Расклад працы фестывалю • Уваход у пасіўную зону фестывалю (кемпінг, паркоўка) адчыняецца 25 чэрвеня (пятніца) а 10.00. • Уваход у актыўную зону фестывалю (сцэны, забавы) адчыняецца 25 чэрвеня (пятніца) а 15.00. • Тэрыторыя фестывалю (у тым ліку кемпінг і паркоўка) зачыняецца 28 чэрвеня (панядзелак) а 9.00. Што трэба браць • Добры настрой — абавязкова! • Дакументы: пашпарт, квіток, страхоўка асабістая і на машыну (плюс правы). • Грошы ў літах — абмяняць можна ў Шальчынінкаі альбо Вільні. • Сотавы і зараднае — на пляцоўцы працуе беларуская сувязь без роўмінгу. Калі маеце аўтаматычны роўмінг, не забудзьцеся паставіць пошук сеткі ў ручны рэжым. • Намёт і спальнік — пракату на месцы няма. • Гумавыя боты і дажджавік — ёсць магчымасць дажджу. • Цёплы швэдар — ноччу не вельмі цёпла. • Бярушы — канцэрты будуць адбывацца да поздняй ночы і на кемпінгу іх чуваць. • Лекі — калі прымаеце альбо часам маеце алергію. • Сродак ад камароў — лішнім не будзе. • У астатнім — не бярыце з сабой нічога, што будзе крыўдна страціць. Што не трэба браць У актыўную зону, дзе адбываюцца канцэрты, наведвальнікам фестывалю нельга браць: • Дрэнны і агрэсіўны настрой. • Парасоны. • Сцягі на дрэўцах. • Вялікія сумкі. • Прафесійныя і блізкія да іх фотаапараты. • Аудыё- і відэаапаратуру за выключэннем плэераў. • Жывёлу. Сваю ежу і напоі можна браць толькі ў пасіўную зону. На тэрыторыі актыўнай зоны арганізавана шмат кропак харчавання. Выдаткі на фестывалі • Кемпінг (месца для намёта, прыбіральня, душы, рукамыйніцы) — 15 літаў (з асобы на ўсе дні). • Паркоўка для машыны — 20 літаў (з машыны на ўсе дні). • Харчаванне ў актыўнай зоне — каля 20 літаў на адзін раз (але ўсё залежыць ад вашага апетыту). Як даехаць Прасцей за ўсё на машыне — дастаткова знайсці сабе добрую кампанію тут і падзяліць выдаткі на ўсіх. Адлегласць ад Мінска — 250 км праз Ліду і Шальчынінкай. Падрабязней чытайце тут. Таксама можна ехаць цягніком ці аўтобусам да Вільнюса, а потым з цэнтральнага аўтавакзала (знаходзіцца праз дарогу ад чыгуначнага) на фестывальных аўтобусах (каштуюць каля 20 літаў) да Нарвілішкес (з перасадкай у Шальчынінкаі). Расклад руху фестывальных аўтобусаў глядзіце тут. Дадатковая інфармацыя Поўны тэкст правілаў фестывалю. Поўны План фестывальнай Квіткі Каліф маеце шэнгенскую візу, вы яшчэ можаце набыць квіткі ў Мінску — на месцы яны будуць даражэй. Групавыя (ад 4 асобнікаў) — 185 тыс.руб., для студэнтаў — 200 тыс. руб. (па пасведчанні), для астатніх — 250 тыс.руб. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96. nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо ў пятніцу на пляцоўцы каля літоўскага замка Нарвілішкес распачнецца чацвёрты міжнародны фестываль Be2gether.
|
|