Хвалюе сэрца «Берагiня». 21.by

Хвалюе сэрца «Берагiня»

02.07.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля 800 удзельнiкаў з Беларусi, Латвii, Польшчы, Малдовы, Украiны, Расii сабраў у Акцябрскiм раёне VI Рэспублiканскi фестываль фальклорнага мастацтва «Берагiня». Чатыры днi фэсту былi напоўнены непаўторнай народнай музыкай i песенна-танцавальным зместам: конкурсы, майстар-класы, канцэртныя выступленнi, круглыя сталы...

Варта адзначыць, што да намаганняў арганiзатараў, рэжысёраў-пастаноўшчыкаў i дырэктара фестывальнай праграмы сёлета падключылiся Нацыянальная камiсiя Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА, а таксама Беларускi фонд культуры.

Уладальнiкам Гран-пры стаў дзiцячы фальклорны гурт «Жэўжыкi» Любанскага цэнтра культуры. У лiку пераможцаў нямала самадзейных калектываў i выканаўцаў з Гомельшчыны: дзiцячыя калектывы «Лянок» (вёска Зашыр’е, Ельскi раён), «Праменьчыкi» (гарпасёлак Акцябрскi), «Журавiнка» (вёска Свяцiлавiчы Веткаўскага раёна), Васiль Пузырын i Ганна Сiльчанка (вёска Пярэдзелка Лоеўскага раёна)... У цэлым жа як удзельнiкам, так i гледачам фэст сапраўднай народнай творчасцi, прыгажосцi i аптымiзму прынёс нямала прыемных хвiлiн. I ў гэтым галоўная вартасць «Берагiнi».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Акцябрскiм раёне прайшоў VI Рэспублiканскi фестываль фальклорнага мастацтва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика