Стваральнікі баевіка з Ван Дамам хацелі арандаваць «Беларусьфільм» за $ 300 тысяч. 21.by

Стваральнікі баевіка з Ван Дамам хацелі арандаваць «Беларусьфільм» за $ 300 тысяч

16.07.2010 10:50 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нядаўна «Беларусьфільм» наведалі прадстаўнікі амерыканскай кампаніі MPCA. Прадусары Джасцін Бурш, Патрык Ньювал, рэжысёр і сцэнарыст Эрнэст Барбараш падалі праект баевіка з працоўнай назвай «Зброя» (аўтар сцэнару Аарон Рахсаан Томас). Адну з роляў у гэтым фільме нібыта мае сыграць Жан-Клод Ван Дам.

Кінастудыі прапанавана стаць тэхнічнаю базай кінастужкі, пабудаваць дэкарацыі, падабраць здымачную групу на чале з дырэктарам.

Як паведамілі супрацоўнікі «Беларусьфільму»,

сума, якую прапанавалі студыі за арэнду — 300 тысяч даляраў. Для параўнання, расійскія кінавытворцы за такія паслугі плацяць Нацыянальнай кінастудыі каля мільёна даляраў.

Што да самой карціны, дык тыя, хто бачыў сцэнар адзначаюць, што

«гэта нават не фільм катэгорыі «В»

. (Фільмамі катэгорыі «В» называюць нізкаякасныя, шырспажыўныя карціны). Таксама няма пэўнасці, ці сапраўды ў стужцы будзе здымацца Ван Дам, кажуць на кінастудыі, ці ягонае імя толькі выкарыстоўваецца ў якасці нажыўкі.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Расінскі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Гэта нават не фільм катэгорыі «В», — кажуць тыя, хто бачыў сцэнар.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика