Віктар Шніп. Балада Ягайлы. 21.by

Віктар Шніп. Балада Ягайлы

18.07.2010 17:26 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

(1352(?)—1.06.1434)

...Прад табой крыжакі, як на полі крыжы,
Дзе твой брат, дзе твой сын, дзе твой бацька ляжыць,
Дзе ляжаць беларусы ў крывавай траве,
Дзе вятры і ваўкі, дзе самота жыве...

Князь глядзіць на траву, нібы ў вечнасць глядзіць,
І не бачыць, каго тут любіць, каго біць,
Каб Айчына была — у Еўропу вакно,
Каб яе не дзялілі, нібыта віно,
Ні свае, ні чужак, ні касцёл, ні царква...

І на замкавых вежах не ўзыдзе трава,
Бо траву наша кроў вымывае, як тло,
Бо ў крыві ёсць цямрэч, бо ў крыві ёсць святло,
Ад якіх пачынаюцца ноч, светлы дзень...

Прад табой крыжакі, прад табою твой цень,
За табой Беларусь, за табой усе мы,
Нібы кволая рунь пасля доўгай зімы.

Падзяліцца навіной: 
Віктар Шніп

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(1352(?)—1.06.1434)...Прад табой крыжакі, як на полі крыжы,Дзе твой брат, дзе твой сын, дзе твой бацька ляжыць,Дзе ляжаць беларусы ў крывавай траве,Дзе вятры і ваўкі, дзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика