Парады для паляпшэння сэксуальнага жыцця жанчыны
21.07.2010 18:06
—
Новости Культуры
|
1. Як узрушыць секель (клітар)? У паставе, дзе ты зможаш кантраляваць частату і кірунак рухаў. Калі ты "вершніца", усё ў парадку, вызначаеш частату менавіта ты. Што ж рабіць, калі ён настойвае на позе місіянера і хоча кантраляваць працэсам зверху? Падкладзі пад дупку падушачку, каб дабіцца лепшага кантакту з секелем і кропкай "Джы" (спадзяемся, ты ведаеш, дзе гэта). 2. Чаму так важна ўмець наструньваць і разнявольваць цягліцы похвы? Напятасць і расслабленасць похвы падчас любошчаў павялічвае асалоду. Як? Пры дапамозе найлепшага і найшчыльнейшага ўтрымання чэлеса і дасягнення большай церці. 3. Як можа дапамагчы дыханне? Падчас любошчаў, асабліва калі жарсці напаляюцца, пераходзь на глыбокае раўнамернае дыханне. Трыманне няспешнага рытму разам з такім дыханнем спрыяе спраўнаму звароту крыві ў похву,таксама спрычыньваецца да ўзмоцненых аргазмаў. 4. Нашто купляць люстэрка на поўны рост? Каб палюбіць сваё цела. Прыходзім у ЦУМ, купляем люстра да столі, усталёўваем дома, раздзяваемся, аглядаем сябе з усіх ракурсаў. Засяроджваемся на ўпадабаных частках. Паўтараем тое кожныя выходныя. Гэткае практыкаванне дадасць табе ўпэўненасці падчас сэксу. 5. Як лепей зведаць сваё цела? З дапамогай партнёра. Хай ён павандруе сваімі пальцамі па розных закутках твайго цела, і пабачыш, што адчуеш. 6. Нашто ёсць спальня? Каб спаць і каб там не любіцца (прынамсі, не заўсёды). Крыжовы паход супраць руціны толькі ўзрушвае. Паспрабуй рабіць тое на ўлонні прыроды, у паветцы, на кухні. 7. Нашто ёсць скура? Каб яе далікатна кратаць. Лашчы сама і заахвочвай свайго партнёра кратаць скуру адно аднаго нават у самых звыклых і нецікавых месцах. Гульня ў кратанні ўзмацняе поцяг. Падзяліцца навіной:
Сямён Цыбульскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жанчына! Палюбі займацца сэксам!
|
|