“Рыцарскі фэст-2010” распачаўся ў Мсьціславе. 21.by

“Рыцарскі фэст-2010” распачаўся ў Мсьціславе

24.07.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сьвята сярэднявечнай культуры “Рыцарскі фэст -- 2010” сёньня распачалося ў Мсьціславе. Сёлета яго прымеркавалі да 600-годзьдзя перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай над Тэўтонскім Ордэнам пад Грунвальдам.Цягам двух дзён гарадзкі цэнтар Мсьціслава, мясцовы парк, замкавая гара ды старыя муры Езуіцкага кляштару будуць месцамі правядзеньня мерапрыемстваў. Галоўныя іх удзельнікі -- ваяры зь дзясятка беларускіх рыцарскіх клюбаў. У Мсьціслаў яны прыехалі з Магілёва, Менску, Віцебска, Рэчыцы, Гомеля, Барысава. Ачольвае рыцарскую грамаду польскі кароль Ягайла.

Сёньня рыцары распачалі сьвята шэсьцем ад Замкавай гары па вуліцы Савецкай да цэнтральнай гарадзкой плошчы з помнікам асьветніку і друкару Пятру Мсьціслаўцу. На невялікай пляцоўцы між помнікам ды будынкам райвыканкаму, агароджанай турнікетамі з двума ўваходамі, і адбылося ўрачыстае адкрыцьцё фэсту. Вітаў яго ўдзельнікаў па-руску старшыня райвыканкаму Васіль Віцюноў.

На замкавай гары рыцары ладзілі турніры. Майстэрства дэманстравалі мечнікі ды лучнікі. Ваяры штурмавалі замак, няволілі караля ды біліся “да апошняга, які стаяў на нагах”. Кошт прагляду гульбішчаў сучасных рыцараў вагаўся ад 1100 да 1500 рублёў.

Акрамя рыцарскіх забаваў у праграме заплянаваныя канцэрты гуртоў “Стары Ольса”, “Яварына”ды “Песняры”. Мае адбыцца сярэднявечная дыскатэка з лазэрным шоў. Пройдуць экскурсіі, выстава, а таксам мерапрыемствы для дзяцей.
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сьвята сярэднявечнай культуры “Рыцарскі фэст -- 2010” сёньня распачалося ў Мсьціславе. Сёлета яго прымеркавалі да 600-годзьдзя перамогі войскаў Вялікага княства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика