Гісторыкі і філосафы праектуюць нацыю. 21.by

Гісторыкі і філосафы праектуюць нацыю

10.08.2010 23:12 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Кернаве пад Вільняй скончыла працу Міжнародная летняя школа Еўрапейскага гуманітарынага універсітэта (ЕГУ) для маладых даследчыкаў і выкладчыкаў у сферы гуманітарных і сацыяльных навук «Беларусь у еўрапейскім кантэксце: актуальныя дыскусіі пра нацыябудаўніцтва».

Эксперты Вольга Шпарага і Валянцін Акудовіч.

На працягу тыдня, ад 2 да 8 жніўня, абмяркоўваліся праблемы генезісу, лёсу, шляхоў і формаў нацыябудаўніцва ў Беларусі. Даследчыкі з Мінску, Вільні, Гродна, Брэмена, Варшавы, Рыгі, Гарварда, Самары і Прагі спрабавалі асэнсаваць беларускую нацыянальна-культурную спецыфіку ў шырокім еўрапейскім кантэксце.

Экспертамі па праблеме выступалі такія вядомыя беларускія навукоўцы, як Пётра Рудкоўскі і Валер Булгакаў, Алег Латышонак і Захар Шыбека, Яўген Мірановіч і Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў і Валянцін Акудовіч, Таццяна Шчытцова і Вольга Шпарага, Сяргей Токць. У дыскусіях актыўны ўдзел таксама бралі Альвідас Ніжантайціс (Вільня) і Алена Тэмпер (Лейпцыг).

У цэнтры абмеркаванняў апынуліся праблемы ролі гарадскога і вясковага асяродкаў у нацыябудаўніцтве, месца гісторыі і памяці ў фармаванні ідэнтычнасці, суадносіны этнакультурнага і грамадзянскага нацыяналізмаў, роля дэмакратызацыі і еўрапеізацыі…

Прадуктыўнасці дыскусій моцна спрыяў дыялог паміж гісторыкамі і філосафамі.

Будзем спадзявацца, што гэтая Школа стане традыцыйнай. Прынамсі ЕГУ мае для гэтага ўсе магчымасці...

Падзяліцца навіной: 
Наш кар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кернаве пад Вільняй закончыла сваю працу Міжнародная летняя школа Еўрапейскага гуманітарынага універсітэту (ЕГУ) для маладых даследчыкаў і выкладчыкаў у сферы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика