Самыя сэксуальныя пахі
16.08.2010 17:03
—
Новости Культуры
|
Ці існуе водар, здольны скараць сэрцы? Так, каб проста нанесці пару кропляў на запясце і звесці з розуму ўсіх прадстаўнікоў супрацьлеглага полу? Калі верыць рэкламе, амаль усе духі, дэзадаранты і іншыя сродкі гігіены маюць такія чароўныя ўласцівасці. Хаця наўрад ці просты гель для душа можа насамрэч зрабіць кагосьці сэксуальным. Тым не менш, пахі маюць наўпроставыя адносіны да прывабнасці. Вядомы навуковец з Чыкага Алан Хірш прысвяціў вывучэнню разнастайных пахаў нямала навуковых працаў і прыйшоў да вельмі цікавых высноваў. Вынікі даследавання паказалі, што розныя водары могуць павялічваць сэксуальную цягу. Так, напрыклад, для большасці мужчын найбольш сэксуальным з’яўляецца пах лаванды і гарбузовага пірага. Другое месца займае пах свежаспечаных пончыкаў. Павялічыць сэксуальнае жаданне ў мужчын могуць таксама пах апельсіна, цынамону, колы і папкорну. Так што ўсе спакушальніцы могуць смела запасацца колай і папкорнам або шукаць рэцэпт гарбузовага пірага. Пах шакаладу мае чароўнае ўздзеянне на жанчын. Водар чорнага шакаладу не толькі павышае лібіда, але і паляпшае настрой. Самыя цікавыя факты пра пахі Пах вызначае выбар партнёра. Мы на падсвядомым узроўні выбіраем сэксуальнага партнёра па паху. Нюх падказвае нам, які партнёр найбольш падыходзіць для працягу роду. Існуе меркаванне, што індывідуальны пах чалавека нясе ў сабе інфармацыю пра стан яго здароўя і набор генаў. Пахі могуць захоўваць успаміны. Пра гэта ведалі яшчэ старажытныя мая і выкарыстоўвалі скрыначкі з рознымі пахамі замест фотаальбома. З дапамогай пахаў індзейцам мая ўдавалася захаваць шчаслівыя або значныя моманты жыцця ў памяці і пры жаданні зноў узгадаць і перажыць эмоцыі далёкага дня, толькі адкрыўшы патрэбную скрыначку і панюхаўшы яе змесціва. Навукоўцы лічаць, што водары здольныя аднаўляць жывыя карцінкі ў нашым уяўленні і выклікаць асацыятыўны шэраг. Так, напрыклад, для большасці жыхароў постсавецкай прасторы пах цытрусавых асацыюецца з Новым годам. Чароўныя ўласцівасці ванілі У парфумерыі ваніль пачалі выкарыстоўваць параўнальна нядаўна. Цяпер можна знайсці сотні крэмаў, духаў і геляў для душа з пахам ванілі. Такое захапленне гэтым водарам невыпадковае. Навукова даказана, што пах ванілі супакойвае і зніжае стрэс. Пах ванілі выкарыстоўваюць таксама для араматызацыі памяшканняў і… для адпужвання камароў! Акрамя ванілі некаторыя буйныя кампаніі выкарыстоўваюць у сваіх офісах цытрусавы водар для павышэння працаздольнасці работнікаў, а таксама хваёвыя пахі, каб знізіць стамляльнасць. Існуюць водары, здольныя ўплываць нават на пакупніцкую здольнасць. Водар даверу Герой рамана Патрыка Зюскінда «Парфума» спрабаваў заваяваць усеагульную любоў і давер, камбінуючы пахі і правяраючы іх уздзеянне на навакольных. Кампаненты чароўнай парфумы «Парфума» — гэта толькі літаратурная выдумка, але, як аказалася, пах, што выклікае давер, Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пончыкі і шакалад уваходзяць у іх лік.
|
|