Лявон Вольскі: «Рок-н-рол не памёр»
20.08.2010
—
Новости Культуры
|
Добры дзень, Лявон. 1.У якім стане зараз гурт NRM?2.Ці будзеце вы выступаць на плошчы 2010?
ЛВ: Зараз пакуль кожны займаецца рэалізацыяй сваіх праектаў. Але гэта ня значыць, што гурт скончыў існаваньне. Дайце час. Наконт Плошчы — гледзячы па абставінах. Такія рэчы нельга плянаваць. Аматар напiсаў (ла) Жнiвень 16, 2010 у 17:43 Спадар Лявон, карыстаючыся магчымасьцю хацеў бы падзякаваць вам за вашу цудоўную творчасьць і за той імпэт, з якім вы нясеце беларушчыну да людзей! Маё пытаньне да вас наступнае: — Не так даўно, вы выканалі песьню на словы У.Някляева. Гэта закранула некаторыя палітычныя тусоўкі ў Беларусі. Як вы можаце пракаментаваць гэтую падзею? І як вы ставіцеся да кампаніі «Гавары праўду!»? ЛВ: Уладзімір Пракопавіч папрасіў мяне напісаць музыку да ягоных словаў і музыка вельмі хутка напісалася. Досыць спеўна ён піша. А тое, што песня закранула палітычныя тусоўкі ніяк не магу пракаментаваць. Саму дзейнасць кампаніі не магу ацэньваць, я не кампетэнтны ў гэтым пытанні. kalychanka напiсаў (ла) Жнiвень 16, 2010 у 18:21 Вітаю, Спадар Лявон! Скажыце, калі ласка, як Вы ставіцеся да негатыўных каментароў адносна сёлетняга Басовішча, якія тычацца абмена НРМ на ўбольшасці расійскамоўнага Ляпіса? Шчыра кажучы, я пазітыўныя каментары чытаў. Мне падабаецца, што адбываецца на Басовішчы. Які-ніякі прагрэс. Ці сапраўды праект Крамбамбуля скончыў сваё існаванне? І калі так, то чаму? А хто сказаў, што праект скончыў сваё існаванне? Неўзабаве будзе інтэрнэт-сінгл. Хутка мы граем на Навальніцы ў Лагойску. Прыязджайце, паглядзіце. Іншая справа, што абноўлены склад. Але гэта таксама прагрэс, я лічу. Антон напiсаў (ла) Жнiвень 16, 2010 у 17:59 Спадар Лявон, які ў Вас аўтамабіль? У мяне просты аўтамабіль. Субару Легасі. Седан. Мікіта напiсаў (ла) Жнiвень 16, 2010 у 18:34 Паважаны Лявон, ваша творчасць у 90-я грунтавалася на актуальным у тыя часы стылю грандж, у пачатку 2000-х вы эксперыментавалі з хард-корам. А ці плануеце вы карыстацца нейкім музычным стылем, актуальным у гэты час (на двары ўжо пачатак 2010-х), і калі так, то якім? Я хачу ў вас запытацца, якім? Які зараз выразны музычны стыль? Зараз эклектыка. Вось ёй і будзем карыстацца. І раней была эклектыка, а не грандж і хард-кор. Марыя напiсаў (ла) Жнiвень 16, 2010 у 20:00 Спадар Лявон, па-першае дзякуй Вам за Вашу творчасць, грамадскую пазiцыю, энергетыку, талент i г.д. (шмат за што). Вы — таленавiты, i Ваш талент — Божы дар. Ваш зямны бацька, вельмi годны чалавек, быу хрысцiянiнам, не намiнальным, я свядомым. Маi пытаннi у сувязi з гэтым: якiя у Вас адносiны з Вашым набесным Бацькам, цi верыце Вы у Евангелле, iснаванне Царства Божага i пекла, выратаванне душы па Веры? Якое з веравызнанняу, хрысцiянскiх плыняу блiжэй Вам? Цi наведвалi Вы царкву, у якой Ваш бацька у апошнiя гады зямнога жыцця пакляняуся Богу. Прабачце, калi мае пытанне Вам падасца занадта асабiстым. На самой справе, вельмi хацелася б, каб такiя, як Вы, i менавiта Вы i дом Ваш, таксама увайшлi у Вечнасць. Буду малiцца за Вас. Дзякуй. Гэта асабістае пытанне. Я праваслаўны, ахрышчаны. Але апошнім часам часцяком наведваю касцёл. Напэўна, мне бліжэй уніяцтва, раз так атрымалася. EHU напiсаў (ла) Жнiвень 16, 2010 у 21:05 Спадар Лявон, Хацеў падзякаваць вам за ваш выдатны канцэрт у Вільні! Было сапраўды файна! Чуў толькі станоўчыя водгукі! І маё пытаньне да вас наступнае: — Як вы ставіцеся да нашага універсітэта? Ці спадабалася вам сустрэча з нашымі студэнтамі? Датэрмінова дзякуй, І плённай працы на карысьць нашай любай Беларусі! Як стаўлюся да універсітэта, не магу сказаць. Я не кампетэнтны. Каб там павыкладаць, ці павучыцца, я б тады сказаў. А сустрэча мне вельмі і вельмі спадабалася. MAGGOT напiсаў (ла) Жнiвень 16, 2010 у 21:07 На футбольных матчах з удзелам Беларусі ў перапынках і пасля канчатка спяваюць ваш хіт 3 чарапахi. Як вы да гэтага ставіцеся? Я выдатна стаўлюся. Але мне перадавалі, што яе спяваюць тады, калі ўжо ўсё, калі ўжо сюрпрызаў не будзе. sneg напiсаў (ла) Жнiвень 16, 2010 у 22:44 Спадар, Лявон. У мяне такое пытанне. Якім вы ўяўляеце сябе праз 20 гадоў, і якім праз гэты час будзе беларускі рок? Я не ведаю, якім праз год будзе беларускі рок. Паглядзім. Лепш так далёка не планаваць. Mikalaj напiсаў (ла) Жнiвень 17, 2010 у 8:57 Вітаю, спадар Вольскі. Ці плянуецца у бліжэйшы час канцэрт у Менску? Плануецца, але не ведаю, калі. А вось на фестывалі Навальніца, будзе выступ Крамбамбулі. Туды запрашаю. Высокi Бляндын У Жоўтым Боце напiсаў (ла) Жнiвень 17, 2010 у 9:37 Цi не было у вас думкi зыграць ў клюбах Масквы альбо Пецярбурга? Мяркую, аўдыторыя прысутнічала б. Не было такой думкі. Не было, бо не запрашалі. Як запросяць, то разгледзім гэтае пытанне. sad напiсаў (ла) Жнiвень 17, 2010 у 12:00 Выступленне на вяселлі Глеба Лабадзенкі было карпаратывам ці за так? За так. Нават не за так, а падарункам было. Нават апаратуру сваю праставілі з павагі жа маладых. А што гэта вас так хвалюе? Антон напiсаў (ла) Жнiвень 17, 2010 у 14:18 Лявон, у мяне ёсьць пляны зрабiць прыватную iнтэрнэт-радыёстанцыю. Цi можа такi праект у Беларусi мець нейкi камерцыйны посьпех, як вы лiчыце? Я ўрэўнены, што не. Хаця… Ёсць розныя гранты. Магчыма, вам дадуць. Alex напiсаў (ла) Жнiвень 17, 2010 у 14:20 Як вам сэрыял пра Хроснага Бацьку? Па-шчырасці, я не глядзеў. Кастусь напiсаў (ла) Жнiвень 17, 2010 у 14:23 У каго з заходнiх гуртоў вы хацелi б выступiць на разагрэве? Шмат у каго. Цяжка пералічыць. І чаму толькі на разагрэве? Ну, напрыклад, у Ролінг Стоўнз. А то яны пойдуць на пенсію, а мы не паспелі разагрэць. e-ndrus напiсаў (ла) Жнiвень 17, 2010 у 14:30 У Беларусі цяпер новы трэнд — ісьці ў кандыдаты. Распавядзіце шчыра, ці мае прэзідэнцкія амбіцыі лідэр Народнай Рэспублікі? :) Не. Не маю. alena напiсаў (ла) Жнiвень 17, 2010 у 15:29 Прывітанне. А на якой мове вы дома размаўляеце. Выбачайце, нічога ня ведаю пра вашу сям’ю, хоць ваша равесніца і люблю з часоў МРОі. Калі ў вас ёсць дзеці, як яны ставяцца да вашай творчасці, ці падзяляюць погляды на жыццё? Маёй дачцэ 12 гадоў. Да творчасці ставіцца спакойна. Ведае яе. Ходзіць у беларускамоўную гімназію. На якой мове я размаўляю? Дзіўнае пытанне. На той, на якой і зараз. mihas напiсаў (ла) Жнiвень 17, 2010 у 16:42 Дзень добры! Я б вельмі хацеў убачыць на адной сцэне ляпіса і НРМ, Гэта можа адбыцца?7 Я б быў вельмі задаволены Гіпатэтычна можа. Чаму не? Я не бачу ніякіх перашкодаў для гэтага. Зняцца ў кіно хацелі б??? Я зняўся ў эпізодзе ў фільме Даст іст фантасціш. А таксама ў сваім тэлеспектаклі Аднойчы ў Барахляндыі. Хочацца працягваць гэтую традыцыю. І самае галоўнае!!!! Спадар Лявон, дапамажыце мне з адной справай, толькі адкажыце на пытанне абавязкова!!! з вашай дапамогай я хацеў бы павіншаваць дзяўчыну з днем народзінаў, гэта ў верасні. скажыце як з вамі звязацца, мэіл, ці што небудзь астаўце. усе раходы на мяне. Мажліва у вашых руках будучыня майго лёса. які я хачу звязаць з ЁЙ!!!! Толькі нікому, тссс! Ну я маўчу. Магіла. Вы лепш праз Рэдакцыю са мной звяжыцеся. Альбо у Фэйсбуку знайдзіце мяне, Лайвджорнал. Прыкладзіце намаганні. І тады, за асобную плату… Але пра гэта асабіста пагаворым:) Yahor D. напiсаў (ла) Жнiвень 17, 2010 у 18:36 Rock’n’roll miortvy? Uvohule i dlia vas asabista. Скажыце, а джаз? А балет? А опера? Усё гэта жывое. Рок-н-рол — частка сусветнай культуры і будзе жыць вечна. Уладзімір напiсаў (ла) Жнiвень 18, 2010 у 11:22 Добры дзень! Ці ёсьць у Вас намер выпусьціць больш сур\'ёзны сольны (ці не сольны)альбом? З новай (для Беларусі), авангардовай музкай (напрыклад як Tom Yorke ці Sigur Ros, ці нейкі стоўнэр-рок?)і з такімі ж лірычнымі, філасоўскімі тэкстамі (напрыклад як апошнія вершы Барадуліна)ці як Ваш тэкст, Дай мне знак, Гэта былоб нова як для Вашай творчасьці, так і для Беларусі. Хочацца чагосьці зусім новага, сьвежага! Мо час такі прыйшоў? Прабачце калі неяк не сьціпла, думаю Вы і самі ведаеце што рабіць, але усёж? Гэта сакраментальнае пытанне, дарэчы. Калі будзе, то не ў бліжэйшы год. Але нешта такое круціцца ў галаве. Калі ўжо нешта кардынальна новае, то яго трэба вынасіць. Дайце час. Вы мяне збянтэжылі сваім пытаннем. Нешта ў галаве такое было. мазырчук напiсаў (ла) Жнiвень 18, 2010 у 11:52 Дзень добры, спадар Лявон! Вялікі дзякуй за Вашую шматгранную творчасьць! Ці плануеце канцэрты ў рэгіёнах з N.R.M. ці сольна (дарэчы «Яблыня»- шыкоўны альбом!!!),у прыватнасьці ў Мазыры? Цяперака толькі канцэртова, жывымі словамі можна данесьці Нашу Мову да нашай рюскаязычнай моладзі. Яшчэ раз вялікі дзякуй, посьпехаў і усяго добрага! Будзем спрабаваць. Але скажу, што моладзь у нас не ўся рускамоўная. Некаторыя і па-ангельску размаўляюць. на трасянцы таксама. Анатоль напiсаў (ла) Жнiвень 18, 2010 у 12:32 Спадар Лявон! Калі чакаць новага альбому «Крамбамбулі»? Пакуль чакайце інтэрнэт-сінгла. У аўторак выйдзе. Калі нешта не атрымаецца, то ў сераду. Альбо ў чацвер. Але хутчэй за ўсё ў аўторак. Мінчук напiсаў (ла) Жнiвень 18, 2010 у 14:12 Лявон, Вашы сольныя альбомы апошніх гадоў («Куплеты і прыпевы», «Такога няма нідзе», «Белая яблыня грому») аказаліся вельмі слабымі, з прымітыўнымі аранжыроўкамі на ўзроўні 25-гадовай даўніны. Ці не прыходзіла Вам у галаву думка, што немагчыма быць адначасова класным аўтарам тэкстаў і музыкі, аранжыроўшчыкам і вакалістам? Ці не думалі прыцягнуць да супрацы іншых таленавітых людзей? Гэта ваш індывідуальні погляд. І, відаць, вы ведаеце нейкіх звышталенавітых людзей. То напішыце пра іх у Рэдакцыю «Нашай Нівы» і мы тады разам падумаем. Мупм напiсаў (ла) Жнiвень 19, 2010 у 21:32 Калі вы ў чарговы раз зменіце імідж? Змену іміджа я загадзя не планую. Гэта ўсё спантанна. Ёсць такі стыліст — Жанна Лявонава — вось прыходзіш да яе і якая ў яе фарба засталася, рэшткі, так імідж і змяняецца. Filin напiсаў (ла) Жнiвень 19, 2010 у 21:35 Калi чакаць Вас у Варшаве? Крышачку здзіўляюць такога кшталту пытанні. Вы б удакладнілі, у якасці каго? Турыста ці то з канцэртам? Калі з канцэртам, то мы плануем правесці полськую прэзентацыю Белай яблыні. Раскрыю карты — правесці з лікбезам. Са стэндамі, з перакладамі нашых творцаў. Будзе такая культурніцкая падзея. Гэта зойме шмат часу, але цягам паўгоду, магчыма, прыедзем. Fr.man напiсаў (ла) Жнiвень 19, 2010 у 22:02 Вітаю! Лявон, ці запісваюцца песні у выкананні вашай дачкі? некалі па радыё чуў дзіцячую песню са словамі: «Сонца садзіцца за горы, Круцяцца колы, Край наш…» і далей. Мая дачка і праўда добра спявае. Але я пра дадзеную песню, цытата якой прыведзена, нічога не ведаю. Мне хочацца задзейнічаць Адэлю ў нейкіх спевах, але яна, перадусім, сама павінна захацець. Але пакуль яна такога звышжадання не выказвае то, значыць, час не прыспеў. Аматар караоке напiсаў (ла) Жнiвень 19, 2010 у 22:25 Шаноўны спадар Лявон! Вялікі дзякуй за Ваш файны альбом на вершы класікаў айчыннай паэзіі — «Белая яблыня грому». Таксама мне вельмі спадабалася, што Вы разам з парталам Tut.by некалькі месяцаў таму распачалі праект пад умоўнай назвай «Беларускае народнае караоке». Праект, наколькі мне вядома, ужо завершаны. Таму раскажыце, калі ласка, пра Вашыя ўражанні ад дасланых варыянтаў песень, што спадабалася, а што не, ці будзе ўсё-ткі выдадзены асобны дыск (што раней планавалася!)з лепшымі запісамі «народных караокераў». Дзякуй! І ўсяго найлепшага! Пачакайце, калі ласка. Мы працуем, апрацоўваем вашыя спевы. І плюс мы яшчэ хочам да гэтага далучыць яшчэ адзін падпраект, так бы мовіць ВІП-караоке. Каб да вас далучыліся розныя знакамітасці і калі здзейснім усё гэта, тады і выпусцім плытку. Вынікі мне спадабаліся. Практычна ўсё. Halina von Leipzig напiсаў (ла) Жнiвень 19, 2010 у 23:24 Спадар Лявон, а ў Германію да нас не збіраецеся? Збіраемся, але толькі ніяк не даедзем. Летась у Берліне былі. Што праўда, як прыватныя асобы. rubon напiсаў (ла) Жнiвень 20, 2010 у 0:06 сп. Лявон, вам не сорамна? за сябе, не за краіну. Не. Андрэй з Пецярбургу напiсаў (ла) Жнiвень 20, 2010 у 1:34 Лявон, а чаму усе вашыя праекты больш за усе нейкія не творчыя, а камерцыйныя, чаму няма таго пылу што быў на самым пачатку і у Мроі? Я думаю, што вы памыляецеся. Мне падаецца, што ўсе гэтыя праекты творчыя. Змiцер напiсаў (ла) Жнiвень 20, 2010 у 2:46 Спадар Лявон, супрацоўнікі Самсунг Электронікс (Паўднёвая Карэя) запрашаюць Вас з канцэртам у Сеул, ці проста адпачыць да нас. Давайце спалучым канцэрт з адпачынкам. Высылайце запрашэнне і мы гатовыя ехаць. Зараз пайду збіраць рэчы. Лявону Апошнім часам бачым вас толькі ў акулярах:) Вы іх калісьці здымаеце?) Не. Фота Алеся Пілецкага. Крынiца: Наша Ніва
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добры дзень, Лявон. 1.У якім стане зараз гурт NRM?
|
|