Рыцарскі фэст . 21.by

Рыцарскі фэст

20.08.2010 14:51 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Год Грунвальда багаты на рыцарскія фестывалі. Свята ў Гальшанах пройдзе 21 жніўня. Фэст прысвячаецца ажно чатыром датам: 730-годдзю заснавання Гальшанаў, 605-годдзю Соф’і Гальшанскай, 600-годдзю перамогі ў Грунвальдскай бітве і 400-годдзю замка.

Чакаюцца масавыя бітвы рыцараў і ўдзел гуртоў, што граюць старадаўнюю музыку — будуць «Стары Ольса», Liyvintroll, Testamentum Terrae, «Келіх Кола». Яшчэ ў праграме — турнір лучнікаў, конны турнір, старадаўнія танцы, конкурсы, фаер-шоу.

Фестываль пачнецца аб 11.00 у мястэчку Гальшаны (Ашмянскі раён). Уваход на тэрыторыю свята будзе каштаваць 25 тысяч рублёў. З Мінска арганізуецца даезд на аўтобусах. Даведкі па т.: (29) 677-00-46, (17) 200-04-68.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Год Грунвальда багаты на рыцарскія фестывалі. Свята ў Гальшанах пройдзе 21 жніўня. Фэст прысвячаецца ажно чатыром датам: 730-годдзю заснавання Гальшанаў, 605-годдзю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика