Як італьянскі алігарх шукаў у Беларусі палюбоўніцу
24.08.2010 10:47
—
Новости Культуры
|
Журналіст «Звязды», замаскіраваўшыся пад апенінскага багацея, распачаў паляванне на беларускіх дзяўчат. Колькі з іх спакусіліся на высокі статус алігарха і яго трывалае фінансавае становішча? Мы правялі эксперымент. Каб зрабіцца італьянскім мільянерам, журналіст «Звязды» не стаў рабіць грым, браць у арэнду аўтамабіль элітнага класу і друкаваць кейс падробленых грашовых банкнот. Мы проста стварылі анкету на папулярным сайце знаёмстваў (тут свае профілі маюць блізу 200 тысяч беларусаў і беларусак). У алігархавай анкеце выставілі фіктыўны фотаздымак прывабнага і малавядомага замежнага артыста. Прыдумалі яму ўзрост (44 гады) і маляўнічае імя (Лючана). У рубрыцы «Пра сябе» пазначылі І толькі восем дзяўчат з 50 нам увогуле адказалі. Адна з іх — Ева: Сустрэча — 1000 еўра. Тут я ледзь не ашалеў: якое нахабства! Столькі не просяць нават элітныя прастытуткі. Папрасіў Еву даслаць фотаздымкі (відавочна, што ў анкеце яна хавала свой сапраўдны твар). Праз дзесяць хвілін на электронную скрыню прыйшоў ліст. Ева апынулася Кацяй. На фотаздымку была вульгарная жанчына, якая ўскараскалася на арэлі і спрабавала завабіць алігарха Лючана, неахайна растапырыўшы кароткія ножкі. На гэтым знаёмства скончылася. На прапанову пазнаёміцца ахвотна і хутка адгукнулася яшчэ адна «сеньярыта», з замежнай мянушкай Nіхе. На фотаздымку дзяўчына сядзела ў купальніку на беразе мора. Ніякіх узгадак пра аказанне інтымных паслуг у анкеце Nіхе не было. Але на маё «Банжурна!» адказ быў такі: — 200 у.а. Вось вам і каханне. Яшчэ шэсць прывабных дзяўчат проста пагадзіліся на сустрэчу ў Мінску. Маўляў, пабачымся, а там вырашым, што з табой, Лючана, рабіць. Найбольш сэрца алігарха паланіла — Нешта ты не падобны да італьянца, сканчай гэты маскарад, — пастанавіла Людміла і прыпыніла перапіску. У гэты ж час сардэчка на яе анкеце пакінуў мой канкурэнт — Прастытутка з інтэрнэта — як аўтамат сэксуальных паслуг Некаторыя расійскія сайты знаёмстваў дазваляюць начным мятлушкам ствараць адмысловыя Ахвотна карыстаюцца такімі старонкамі і беларускі. Для эксперыменту мы, прыкрыўшыся ўсё тым жа замежным алігархам, паспрабавалі завесці размову з тузінам такіх прастытутак. Усе яны, як аказалася, не валодаюць замежнымі мовамі і не могуць падтрымаць размову. Складвалася ўражанне, што перапісваешся не з чалавекам, а з гумовым аўтаматам сэксуальных паслуг. Пра такіх нашы продкі трапна заўважылі — дурная як калода. Замежны бізнэсовец: «У Беларусі мала дзяўчат адначасова прыгожых і добрых па характары» Верагодна, некаторыя дзяўчаты раскусілі ідэю з замежным алігархам і, замест таго, каб падтрымаць перапіску, проста ўсміхнуліся. Такія думкі прыйшлі да нас пасля правядзення эксперымента. Аднак знаёмы азіяцкі бізнэсовец спадар Лу Сян (імя і прозвішча чалавека змененыя з прычыны яго высокага статусу, запіс размовы ёсць у рэдакцыі. — «Звязда») пацвердзіў некаторыя вынікі нашага эксперымента. Сядзім са спадаром Лу ў адной з кавярняў у цэнтры горада, вячэраем, размаўляем пра беларускіх жанчын. Бізнэсовец дапамагаў сустракаць не адзін тузін дэлегацый з Азіі і не раз быў сведкам таго, як замежныя госці спрабавалі завязаць знаёмства з беларускай дзяўчынай. — Спадар Лу, я падрыхтаваў матэрыял пра — Часам вы сустракаеце дэлегацыі. Напэўна, прыязджаюць і забяспечаныя людзі, спрабуюць пазнаёміцца з дзяўчынамі. Як у іх гэта атрымліваецца? — У любога мужчыны, які вып’е, могуць з’явіцца інтымныя жаданні. Адзін з пяці, але заўсёды мае жаданне адпачыць з жанчынай. Але не ўсе асобы жаночага полу даюць на гэта згоду. Так, нядаўна мы наведалі адзін мінскі — Ці шмат вы ведаеце ў Мінску месцаў, дзе збіраюцца прастытуткі? -Такія месцы ёсць у любой краіне, апроч мусульманскіх, дзе, як я чуў, за заняткі прастытуцыяй могуць публічна пакараць. Цікава тое, што зараз, увечары, побач з намі праходзіць шмат прывабных дзяўчат. А ўначы яны знікаюць, і выбраць прыгажуню сярод прастытутак не так проста. Хоць у горадзе ёсць некалькі месцаў, дзе адмыслова працуюць дарагія работніцы — Вы шмат часу праводзіце ў Беларусі і кажаце, што тут шмат прыгожых дзяўчат. Ці хацелі б вы ўзяць у жонкі беларуску? — Раней быў упэўнены, што вазьму шлюб з беларускай. Але цяпер разумею, што знайсці тут дзяўчыну адначасова прыгожую і добрую характарам складана. Жыццё пакажа… Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналіст «Звязды» ўвайшоў у ролю сэкс-турыста.
|
|