Пяць правілаў першага сэксу. 21.by

Пяць правілаў першага сэксу

02.09.2010 14:53 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Некаторыя правілы добрага тону для сэксу з новай дзяўчынай.

Гаворка не пра тое, як правільна пазбавіць яе цноты. Маецца на ўвазе яе першым сэкс з табой, а не ўвогуле. На што трэба звярнуць увагу ў першую чаргу, раіць амерыканскі часопіс Men’s Health.

1. Не прапусці яе гатоўнасці

Яна прыціскаецца да цябе, калі ты нават выпадкова яе кранешся. Яна нахіляецца да цябе, калі ты гаворыш, ці ў той самай позе пастаянна пра нешта пытаецца. Ёсць толькі адзін спосаб прымусіць яе змоўкнуць — раздзецца.

2. Сцісласць — мачаха сэксу

Запрашаючы яе на ноч, не трэба мармытаць: «Ну, якія планы на ноч?». Спытай больш шматслоўна: «Што ты думаеш наконт вечара ўдваіх? Мне ўжо даўно хочацца прачнуцца побач з табой». Акрамя гэтага паабяцай ёй футболку, чыстую бялізну і новую зубную шчотку.

3. Даведайся пра прызначэнне кветак

Кветкі падчас або пасля першых спатканняў: занадта хутка і пахне адчаем. Кветкі ў любы час пасля сэксу: рамантычна, глыбакадумна і прыемна. Гэта кветкі перамогі, а не подкупу.

4. Папярэджвай пра пікантныя хваробы

Калі ў цябе нават не сіфіліс, а элементарны герпес, скажы ёй пра гэта перад тым, як маскі і штаны будуць скінутыя.

5. Не гавары, а паказвай

Калі яна гатовая да сэксу, ты даведаешся пра гэта адразу. Але не ўздумай заводзіць размову пра засцярогу — без размоваў даставай… прэзерватыў. Часам яна нават дапаможа табе яго надзець.

Падзяліцца навіной: 
Men's Health

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторыя правілы добрага тону для сэксу з новай дзяўчынай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика