Мясцовыя ўлады для гэтага выдзелілі дадатковае памяшканне.
Як паведаміў адзін са стваральнікаў музея Мікалай Мельнікаў, памяшканне невялікае — амаль 13,5 квадратных метраў. Яно здаецца ў арэнду. Цяпер старшыня аб’яднання ветэранаў вайны, працы і ўзброенных сіл будзе дамагацца ад уладаў, каб суму за арэнду зменшылі наколькі магчыма.
Музей Васіля Быкава ў Гродне размяшчаецца на вул. Савецкая, 31, дзе займае адзін невялікі пакойчык.