Каложу «адновяць» з дапамогай газасілікатных блокаў
03.09.2010 17:03
—
Новости Культуры
|
У Гродне на вуліцах развешваць інфармацыю пра рэканструкцыю царквы ХІІ ст. Ёсць там звесткі і пра будаўнічыя матэрыялы. Думалі выкарыстоўваць граніт і базальт. Але скончыцца ўсё газасілікатам. Фота Пры аднаўленні страчанай сцяны Барысаглебскай царквы (Каложы) будуць выкарыстоўвацца газасілікатныя блокі. Пра гэта колькі дзён таму паведамлялася па мясцовым тэлебачанні. Цяпер у Гродне на вуліцы Савецкай Цікава, што згодна размешчаных на сайце аблвыканкама Дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армен Сардараў кажа, што яшчэ два гады таму выказваўся супраць выкарыстання сучасных будаўнічых матэрыялаў пры аднаўленні Каложы. «Я і цяпер не змяніў сваё меркаванне. Калі мы аднаўляем унікальныя архітэктурныя помнікі з выкарыстаннем жалезабетону і газасілікату, то гэты самым прыўносім сюды істотны элемент несапраўднасці. А тым больш, калі гаворка пра такі аб’ект, як царква ХІІ ст. Архітэктар прытрымліваецца меркавання, што ў выпадках з разбуранымі, або часткова парушанымі помнікамі, як Каложа, лепш пакінуць усё як ёсць, папярэдне грунтоўна закансерваваўшы. *** Погляд Гродзенскай епархіі на праблему рэстаўрацыі Каложы Храм павінен быць адноўлены ў выглядзе, максімальна набліжаным да першапачатковага, які царква мела ў самым пачатку свайго існавання ў ХІІ ст. Дарэчы, і самі вернікі іншых храмаў горада, сярод якіх шмат прадстаўнікоў навуковай і творчай эліты горада, таксама лічаць, што ў выпадку правядзення рэстаўрацыі храм павінен быць выкананы ў старажытнарускім стылі з архітэктурнымі дэталямі, уласцівымі праваслаўным храмам візантыйскага тыпу. Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне на вуліцах развешваць інфармацыю пра рэканструкцыю царквы ХІІ ст. Ёсць там звесткі і пра будаўнічыя матэрыялы.
|
|