«Arche» пра яўрэйскую Горадню — прэзентацыя 16 верасня
14.09.2010 09:36
—
Новости Культуры
|
16 верасня ў Горадні адбудзецца прэзентацыя нумара часопіса «Arche» «Праваднік па яўрэйскай Горадні». У падрыхтоўцы нумара ўдзельнічалі Маціяс Баціс, Уладзімір Буцько, Надзея Крапівіна, Аляксандр Паняеў, Вольга Сабалеўская, Юлія Фядосава, Эва Ханф, Ганна Шлёгель, Валерыя Калодзіна, Ганэтэ Коркхіл. Ключавыя выразы «Правадніка»: рэлігійнае і штодзённае жыццё яўрэяў, яўрэйскія могілкі Горадні, Адукацыйныя ўстановы яўрэяў Горадні, Эканамічнае становішча яўрэяў Горадні перед Другой сусветнай вайной, знішчэнне яўрэяў Горадні. Удзел у прэзентацыі возьмуць аўтары нумары, а таксама рэдактары «Arche» Валер Булгакаў і Алесь Пашкевіч. Змест нумара Arche «Другая Горадня» можна паглядзець тут. Пачатак прэзентацыі 18 верасня, а 18.30 на вул. Будзённага, 48а — зала 69 (карацейшы шлях на падыходзе да будынку і ў самім будынку будзе пазначаны стрэлкамі). Уваход вольны. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 верасня ў Горадні адбудзецца прэзентацыя нумара часопіса «Arche» «Праваднік па яўрэйскай Горадні».У падрыхтоўцы нумара ўдзельнічалі Маціяс Баціс,...
|
|