Cтынг, памяркоўны рызыкант
17.09.2010 15:08
—
Новости Культуры
|
Усё гэта Стынг, памяркоўны рызыкант. Шавец з ботамі Так, Стынг — басіст, які рэдка грае на басе, і рокер, які рэдка грае рок. Пасля росквіту гурта Police ў 1984м Стынг звярнуўся да сольнай кар’еры. Кінуў гуляцца ў наватара і стаў іграць на сутыку стыляў: джазу, шансону і этнічнай папсы. Рокеры «паважалі дзядзьку» за песню Roxanne, аматары ж попу пранікліся наскрозь лірычным Shape of My Heart / «Абрыс майго сэрца». Стынг адчувае час: гэтак, у 1985 годзе ён уразіў усіх песняй з першага, плацінавага, альбома Dream of the Blue Turtles, Russians/«Расійцы». Псеўдасімфанічны саўнд з папулярнымі на той час украпленнямі з савецкіх радыёэфіраў. У тэксце ж, ужо не надта мудруючы, Стынг выявіў страх сярэдняга заходнееўрапейца перад ядзерным ударам і выказаў усеагульнае спадзяванне, што «савецкія людзі таксама любяць сваіх дзетак». А яшчэ песня They Dance Alone/«Яны танчаць адны», напісаная Стынгам у памяць аб ахвярах чылійскіх рэпрэсіяў. І на дудзе ігрэцПасля Стынг зняўся ў блокбастары. «Карты, грошы, дзве рулі» прынеслі Гаю Рычы славу кінападрыўніка. Стынг засвяціўся ў фільме некалькі хвілін, але на ўсіх афішах пісаўся ўпоравень з паўвядомымі акцёрамі. Публіка ішла на Стынга, а атрымлівала файны фільм (без Стынга). Стынг ведае формулу поспеху, але не заўсёды пільнуецца яе. Ну, навошта ён палез у 2007 годзе спяваць перад узбекскім дыктарам Ісламам Карымавым? У якасці процівагі варта зазначыць, што цягам трыццаці гадоў Стынг дапамагаў праваабарончай арганізацыі Amnesty International і ўласнымі фунтамі ратаваў трапічныя нерушы Бразіліі. Вынік неўтаймаваных блуканняў Стынга: музычная насычанасць са стылістычнымі дамешкамі з усіх куткоў свету і часцяком нетрывіяльныя тэксты песень. Пошук часам няўдалы, але публіка заўсёды можа ацаніць сам факт пошуку. Публіка прыходзіць на яго канцэрт, як на алімпійскія спаборніцтвы, каб убачыць, у якую сёння позу паставіць Стынг гэтыя няшчасныя сем нот і якія экзатычныя інструменты і падпявалы яму дапамогуць у гэтым. 20 верасня Стынг будзе першым, хто выпрабуе траву на познанскім стадыёне перад Чэмпіянатам Еўропы па футболе, які адбудзецца ў Польшчы і Украіне ў 2010м. Два дні да гэтага на прадмет прафпрыдатнасці ён пратэстуе будучую гаспадыню Чэмпіянату па хакеі — 2014, «МінскАрэну». *** 18 верасня. «Мінск-Арэна» (пр.Пераможцаў, 111). Стынг (Гордан Самнер) у суправаджэнні каралеўскага філарманічнага аркестра. з праграмай «Сімфонісіці» і найлепшымі песнямі. Пачатак а 20-й. Квіткі ад 120 000 да 1 500 000. Падзяліцца навіной:
Ліза Кавальчык Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу ў «Мінск-Арэне» выступіць знакаміты брытанскі спявак. |
|