26 верасня зноў можна паслухаць польскi джаз
21.09.2010 02:00
—
Новости Культуры
|
Польскі джаз зноў гучыць у Мінску! На гэты раз да нас завiтае новы музычны праект самага цікавага польскага барабаншчыка Цэзарыя Конрада – Cezarykonradtrio. Канцэрт адбудзецца 26 верасня ў Вялікай залi Белдзяржфілармоніі.
Акарамя самаго Конрада перад беларускай публiкай выступяць Марэк Напюркоўскі (гітара) I Роберт Кубішын (бас-гітара). Музыка трыо – гэта, перадусім, элементы джаза і прагрэсіўнага рока, які спецыялісты акрэсліваюць як „fusion”. У выканані Конрада, Напюркоўскага і Кубішына гэта выклік для слухачоў. Для менш дасведчанай публікі – магчымасць здзейсніць падарожжа ў невядомае з найлепшымі праваднікамі. Для знаўцаў – шанс пачуць гэтыя патрабавальныя гукі ў майстэрскім выкананні. Cezary Konrad - Fot. Lech Basel Цэзары Конрад. Бесперапынна з 1992 г. прызнаваны найлепшым польскім джазавым барабаншчыкам паводле рэйтынга чытачоў часопіса Jazz Forum. Яшчэ падчас навучання ў Варшаўскай акадэміі музыкі імя Ф. Шапэна ў Варшаве супрацоўнічаў з найлепшымі польскімі і сусветнымі джазавымі музыкантамі. Удзельнічаў у праектах такіх выдатных творцаў, як Влодэк Павлік, Збігнеў Намыслоўскі, Анджэй Курылевіч, Томаш Станька і Лешэк Можджэр. На працягу васьмі гадоў быў сталым музыкантам у групе вядомай польскай джазавай спявачкі Анны Марыі Йопек. Выступаў і запісваў альбомы з такімі музыкантамі, як Рэндзі Брэкер, Сузан Вайнэрт, Дзідзье Локвуд, Пэт Мэтэні, Міно Сінэлю, Джым Бэрд, Гары Гутман. Прымаў удзел у запісе каля 100 альбомаў. Цэзары Конрад атрымаў вялікую колькасць узнагарод на найважнейшых фестывалях у Польшчы і Еўропе. Адны з галоўных: Узнагарода “Матэўша” імя Матэўша Свянціцкага, прысуджаная ІІІ Праграмай Польскага Радыё, а таксама Стыпендыя імя К. Камеды, прызнаная Міністэрствам культуры і мастацтва, Узнагароды для найлепшага музыканта-барабаншчыка з 2006 па 2009 г. у катэгорыі “Барабаншчык Jazz / Latin / Funk” паводле анкеты чытачоў часопіса „Top Drummer”. У цяперашні час Цэзары Конрад запісвае чарговыя альбомы, выкладае на джазавых аддзяленнях галоўных музычных навучальных устаноў Польшчы. Выступае, перадусім, у складзе Трыо Влодэка Павліка, Трыо Філіпа Вайцяхоўскага, Трыо Кшыштафа Хэрдзіна. А таксама з уласным калектывам – ЦЭЗАРЫ КОНРАД ТРЫО. На сваіх сольных кацэртах прэзентуе магічны свет ударных інструментаў, а яго выступленні прыцягваюць у залы натоўпы аматараў музыкі. www.cezarykonrad.com Marek Napiorkowski- Fot. M.Kajper Марэк Напюркоўскі – адзін з найвыдатнейшых польскіх гітарыстаў. Выступаў і выконваў запісы альбомаў са славутымі імёнамі польскага і міжнароднага музычнага рынку, між іншым з Пэтам Мэтэні, Міно Сінэлю, Рыхардам Бонам, Джафарам Юсэфам, Аннай Марыяй Йопэк, Томашам Станькам, Уршуляй Дудзяк, Эвай Бэм, Юстынай Стэчкоўскай, Войцехам Каролякам, Янушам Мунякам, Томашам Шукальскім, Кшыштафам Сцераньскім, Янам “Пташынам” Врублеўскім... У 2002 г. удзельнічаў у праекце Пэт Мэтэні & Анна Марыя Йопэк “ЗАХАПЛЕННЕ”. Выдаў два аўтарскія альбомы, якія былі намінаваны да музычных узнагарод Фрыдэрык у катэгорыях “Джазавы альбом года” і “Джазавы музыкант года”. 6 чэрвеня 2005 г. убачыў свет альбом “NAP”, у які ўвайшлі яго ўласныя кампазіцыі. 1 ліпеня 2007 г. выйшаў акустычны альбом “Wolno” з удзелам Анны Марыі Йопэк, Міно Сінэлю, Грегары Марэта, Роберта Маеўскага, Міхала Токайя, Роберта Кубішына і Міхала Міськевіча. Альбом здабыў статус Залатога дыска. Арганізаваў уласны квартэт, з’яўляецца адным з лідэраў калектыва Funky Groove. У цяперашні час запісвае музыку, выступае з канцэртамі ў Польшчы і за мяжой. www.mareknapiorkowski.com Robert Kubiszyn- Fot. L.Basel Роберт Кубішын – адзін з найлепшых польскіх басістаў. Выпускнік Факультэта джаза і папулярнай музыкі Акадэміі музыкі ў г. Катавіцэ па класу праф. Яцэка Нядзелі. Стала супрацоўнічае з такімі музыкантамі як Анна Марыя Йопэк, Гжэгаж Турнау, Хенрык Міськевіч, Марэк Напюркоўскі, Дарота Міськевіч і Цэзары Конрад. Выступаў са шматлікімі вядомымі музыкантамі, такімі, як Дон Браун, Джон Хэрынгтон, Міно Сінэлю, Грэгары Марэт, Рычард Бона, Джафэр Юсэф, Януш Муняк, Збігнеў Намыслоўскі, Кшыштаф Хэрдзін, Марыя Шнайдэр (з аркестрам Кшыштафа Хэрдзіна), Міхал Токай, Кшыштаф Дзедзіц, Міхал Дамброўка, Ева Бэм, Наталля Кукульска, Куба Бадах. Роберт Кубішын займаецца таксама аранжыроўкамі. Уваходзіў у склад прадзюсераў двух альбомаў гітарыста Марэка Напюркоўскага "NAP" i "Wolno", а таксама выдадзенага ў сакавіку 2010 г. альбома Ані Шармах “Іншая”. www.myspace.com/robertkubiszyn Як заўсёды, канцэрт адбудзецца пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польскі джаз зноў гучыць у Мінску! На гэты раз да нас завiтае новы музычны праект самага цікавага польскага барабаншчыка Цэзарыя Конрада – Cezarykonradtrio. Канцэрт... |
|