На міжнародным сімпозіуме ў кітайскім горадзе Таншані ёсць скульптура беларуса. 21.by

На міжнародным сімпозіуме ў кітайскім горадзе Таншані ёсць скульптура беларуса

23.09.2010 11:05 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26 верасня адбудзецца ўрачыстае закрыццё Першага міжнароднага сімпозіуме па скульптуры ў кітайскім горадзе Таншані.

Сярод 40 масткоў з 20 краін у гэтым міжнародным форуме ўдзельнічае і беларускі творца Віктар Копач. Яго сустрэча з кітайскай зямлёй і ўдзел у шматлікіх пленерах адбываецца не ўпершыню. Як прызнаецца сам мастак, у Кітаі зараз настолькі актыўна развіваецца культурнае жыццё і такую ўвагу надаюць менавіта гарадской скульптуры, што для творцы проста неабходна пры магчымасці тут папрацаваць і паўдзельнічаць у мерапрыемствах такога кшталту. 

Работа Віктара Копача "Узыход сонца", адабраная камісіяй сімпозіума, будзе ўвасоблена ў ружовым мармуры, настолькі рэдкімі прыгожым камяні, які знаходзіцца толькі ў Кітаі і Партугаліі. Вынікам гэтай працы стане напаўненне скульптурамі ўдзельнікаў форуму аднаго з найпрыгажэйшых і найноўшых паркаў Таншаня - Наньху. Трэба нагадаць, што горад Таньшань цяпер называюць горадам - Феніксам, паколькі ў час трагічнага землетрасення 1976 года ён быў цалкам зруйнаваны, аднак за гэтыя гады нібы фантастычная міфічная птушка паўстаў з руінаў і зараз з'яўляецца адным з моцных індучтрыяльных цэнтраў Кітая. Кіраўнікі горада і арганізатары сімпозіума перакананы, што сучасны чалавек мусіць не толькі звяртаць увагу на працу, але і думаць пра вечнае, пра культуру і мастацтва, менавіта таму было вырашана ўпершыню правесці такую маштабную міжнародную сустрэчу мастакоў, каб у гарадскім парку Наньху застаўся прыгожы мастацкі след гасцей форуму. А для скульптараў быць піянерамі, здаецца, справа гонару і пэўных творчых амбіцый. 















Віктар Копач

Работа Вiктара яшчэ не завершана.




Мiнулыя работы Вiктара.





 Вольга Гальперовiч, belarusian.cri.cn


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работа Віктара Копача "Узыход сонца", адабраная камісіяй сімпозіума, будзе ўвасоблена ў ружовым мармуры, настолькі рэдкімі прыгожым камяні, які знаходзіцца толькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика