Новы сінгл «Крамбамбулі» можна спампаваць у сеціве. 21.by

Новы сінгл «Крамбамбулі» можна спампаваць у сеціве

23.09.2010 13:42 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фота - Інга Пэц

Пасля 3-гадовага перапынку, з новымі музыкамі, Лявон Вольскі і яго гурт альтэрнатыўнай эстрады «Крамбамбуля» вяртаецца з новым сінглам. У сінглу «Раз-два-тры — усе за стол!» — 3 песні: «Азалаціцца», «Раз-два-тры - усе за стол», «Свята кожны дзень» + «Раз-два-тры - усе за стол (dixiland mix)».

— Мы не прапагандуем п’янства, хутчэй культуру піцця, застолле і ўсё што з ім звязана, — кажа аўтар «Абсэнту», «Гасцей» і «Турыстаў». — А то неяк шэранька жывем у Беларусі, і таму наш новы сінгл, - а яго ніяк не назавеш самотнікам, - не пра алкаголь, а пра святы і адчуванне свята.

Спампаваць новыя песні «Крамбамбулі» можна на афіцыйнай старонцы гурта а таксама на сайце «Будзьма беларусамі!». Тамсама можна будзе прагаласаваць за найлепшую песню сінгла (на яе і будзе зняты кліп).

Паводле Вольскага ў «Крамбамбулі» рыхтуецца дзве новых праграмы: вясельная, у межах якой гурт выпусціў прыгаданы вышэй сінгл. А таксама нізку народных песень Беларусі і іншых краін. А пры канцы года «Крамбамбуля» плануе вялікі канцэрт з новай праграмай.

Зараз «Крамбамбуля» — гэта Лявон Вольскі (вакал, гітара), Паўлюк Рысь (гітара, вакал), Альгерд Гарус (гітара, вакал), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас, вакал), Сяржук Штэндэр (бубны, вакал), Радаслаў Сасноўцаў (труба, вакал), Кастусь Карповіч (трамбон, вакал).

Падзяліцца навіной: 
ЛК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сінглу «Раз-два-тры — усе за стол!» — 3 песні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика