Ленін і Паэт. 21.by

Ленін і Паэт

26.09.2010 19:01 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ленін яшчэ раз прамовіў: «утрыманец», даў сабе зарок абавязкова ўставіць гэтае слова ў які-небудзь прынагодны дыялог, як урачыстую цішыню ленінскага завулка прарэзаў брэх грузавіка і вокны ў доме здрыгануліся. Пасля прагучаў упэўнены ўдар у знешнюю рынду, дзверы ў пакоі Леніна расчыніліся і перад невымоўна здзіўленым гаспадаром з’явіўся добра знаёмы яму Паэт. Паэт з незвычайнай годнасцю і ў поўным маўчанні зняў шапку, а паліто кінуў у ленінскае крэсла. На ім была скураная куртка з чужога пляча, скураныя жа пацёртыя штаны і англійскія высокія боцікі на шнуроўцы да каленяў. Неймаверны пах катоў адразу расплыўся па ўсім ленінскім пакоі. Ленін скрыжаваў рукі на грудзях і стаў чакаць тлумачэнняў ад нечаканага візіцёра. Той прыгладзіў жорсткія валасы, кашлянуў і агледзеўся так, што відаць было: збянтэжанасць Паэт жадае схаваць пад развязнасцю.

— Я, таварыш Ленін, — пачаў ён нарэшце казаць, — дакументы ў ЦВК сёння падаў. І папера таму ў пацверджанне ёсць.

Ленін выдаў нявызначаны сухі гук горлам і варухнуў кулаком. Аднак, хутка апамятаўшыся, працягнуў руку і загадаў:

— Паперу дай.

На паперы было надрукавана: «Прад’яўнік гэтага, таварыш Паэт, сапраўды падаў дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы».

— Так, — цяжка сказаў Ленін, — хто ж цябе навучыў? Ах, зрэшты, я і сам здагадваюся…

— Ну, так, — адказаў Паэт і кіўнуў галавой некуды сабе за спіну і ўверх.

— Але дазволь спытаць, — скрывіўся Ленін, — чаму ад цябе так агідна пахне?

Паэт заклапочана панюхаў куртку.

— Ну, што ж, пахне… вядома. Па маёй першай, дзіцячай спецыяльнасці. Зараз спатрэбілася. Учора катоў душылі-душылі, душылі-душылі, душылі-душылі, душылі-душылі

Ленін здрыгануўся, неяк нікчэмна скурчыўся і пачаў грызці пазногаць, утаропіўшыся ў паркет. Потым раптам узняў позірк на Паэта і спытаў, глуха і аўтаматычна:

— Што ж ты робіш з гэтымі… з забітымі катамі?

— На паліты пойдуць, — адказаў Паэт, — з іх вавёрак будуць рабіць на працоўны крэдыт. Калі б не каты, труба была б нашай дзяржаве.

Ленін зноў уздрыгнуў.

— А ты ведаеш, дзе яны хаваюцца?

— Сэрцам чую, — проста адказаў Паэт і вееееельмі пільна паглядзеў у твар Леніну.

Той збялеў, але зноў хутка даў рады хваляванню.

— Зараза якая, — ціха вымавіў ён. — Ваша краіна вершаў ад цябе чакае, а ты… дакументы ў ЦВК… Утрыманец… Катоў… на паліты… Самога бы цябе як ката — з нагана… Ідзі з вачэй маіх прэч…

Паэт акуратна ўзяў паліто з крэсла, накінуў яго сабе на плечы і скіраваўся да выхаду. На парозе ён на секунду затрымаўся, павярнуўся і выразна, напаўголасу вымавіў:

— У саміх рэвальверы знойдуцца, — і стрымгалоў пырснуў за дзверы.

…А Леніна чакала яшчэ адна бяссонная, у роздумах пра лёс іх радзімы ноч…

Падзяліцца навіной: 
Клім Клімч-Клімевіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Краіна вершаў ад цябе чакае, а ты дакументы ў ЦВК... Піша Клім Клімч-Клімевіч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика