«Дзіцячы альбом» за адзін дзень зрабіўся хітом
29.09.2010 15:57
—
Новости Культуры
|
«Дзіцячы альбом», зборнік народных песень, якія прапяяныя адмыслова для дзетак, зрабіўся хітом. — За адзін дзень пасля выхаду распрадалі сто штук, што для Беларусі шмат, — кажа Зміцер Сідаровіч, адзін з прадусараў альбому і кіраўнік гурта Camelot. - Ідэя была выдаць не сто першы рок-альбом, а запоўніць лакуну дзіцячай музыкі. «Дзіцячы альбом» — гэта 27 народных песень, сярод якіх такія хіты, як «Цяцерка», «Ехаў мазур да млына», «Ладу-Ладкі», «Гэй, ты, воўчанька!». Часам — гэта аўтэнтычны вясковы гук, часам — набліжаныя да гарадскога гучання песні. — Некаторыя песні з дыску, такія як «Верабей варыў піва», нагадваюць хутчэй раманс, чым народную мелодыю, — кажа музыка Тацяна Матафонава, адна з удзельнікаў гэтага праекту. — Таму мы вырашылі дадаць да традыцыйных народных інструментаў шасціструнную гітару. Ёсць і стылізацыі пад рок. Большасць гэтых песень прадстаўлена сучаснаму слухачу ў аўдыяварыянце ўпершыню. Дыск «Дзіцячы альбом» каштуе ад 12 да 17 тыс. Яго можна набыць: на сядзібе ТБМ (Румянцава, 13) Сядзіба БНФ (Машэрава, 8), а таксама на сайце knihi.by Слухаць яшчэ: дзіцячае этна-дыска "Казёл" дзіцячая песня "Ладу-ладу-ладкі" Падзяліцца навіной:
ЛК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Альбом уключае 27 народных хітоў
|
|