Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду Мастацкага музея
03.10.2010 16:56
—
Новости Культуры
|
«Зямля пад белымі крыламі» — цудоўная выстава ў Мастацкім музеі. Усім раю, атрымаеце асалоду. Сабраныя шэдэўры беларускага мастацтва ХХ стагоддзя. З густам, розумам пададзеныя. З мінімальнай ідэалагічнай рэтушшу. Гледзячы на Стальмашонкавага Шырму, савіцкаўскіх Купалу з Коласам, Славуковы фантазіі, разумееш, якімі шляхамі, на якіх рэфлексіях, вобразах фармавалася наша нацыянальная свядомасць. Вядома, ёсць і слабыя месцы — як творы некаторых ветэранаў, так і моладзі — аднак не на гэта хачу звярнуць увагу. Як заўжды, да выставы не выдалі каталогу. Між тым, наяўнасць такіх выданняў абавязковая ва ўсіх салідных музеях. Да таго ж, купляючы і перагортваючы каталогі, чалавек адукуецца, запамінае мастакоў, творы, асэнсоўвае і пераасэнсоўвае пабачанае. Пара, пара нашаму Мастацкаму завесці за правіла: робім выставу, рыхтуем і каталог. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Зямля пад белымі крыламі» — цудоўная выстава ў Мастацкім музеі. Усім раю, атрымаеце асалоду.Сабраныя шэдэўры беларускага мастацтва ХХ стагоддзя....
|
|