Нобель па літаратуры дастаўся экс-кандыдату ў прэзідэнты Перу. 21.by

Нобель па літаратуры дастаўся экс-кандыдату ў прэзідэнты Перу

07.10.2010 14:57 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў перуанец Марыа Варгас Льоса.

Марыа Варгас Льоса.

Пісьменнік нарадзіўся ў 1936 годзе ў сям’і дыпламата. Дзяцінства правёў у Балівіі. У 1990 годзе ад Дэмакратычнага фронту яго вылучылі ў прэзідэнты Перу.

Яго першы раман «Горад і сабака» (1963) прынёс вядомасць за межамі краіны. У СССР кніга была нават экранізавана

ў 1986 годзе. Фільм называўся «Ягуар».

Чытачы адзначаюць падабенства прозы перуанца да твораў Хемінгуэя.

Марыа Варгас Льоса напісаў таксама раманы «Шчанюкі», «Размова ў Саборы», «Хто забіў Паламіна Малеро?»

Член Іспанская каралеўскай акадэміі, ганаровы доктар шэрагу ўніверсітэтаў Еўропы і Амерыкі. Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна.

Брытанская букмекерская кампанія «Ladbrokes» у ліку лідараў на атрыманне сёлетняга Нобеля называла Томаса Транстрэмера са Швецыі, Ко Ун з Паўднёвай Карэі, сірыйца Алі Ахмад Саіда, паляка Адама Загаеўскага. Сталася па-іншаму.

Сярод іншых кандыдатаў былі Умберта Эка, Мілан Кундэра, Харукі Муракамі, а таксама два расейскія — Бэла Ахмадуліна і Яўген Еўтушэнка.

Усіх лаўрэатаў па літаратуры з 1901 года было 106. Чвэрць з іх пісала па-англійску. Хаця па колькасці ўганараваных у лідарах — Францыя з чатырнаццацю пісьменнікамі. За ёй ідуць Вялікабрытанія і ЗША.

Хто станавіўся лаўрэатамі за апошняя дзесяцігоддзе.

2001 – Відыядхар Найпал (Трынідад-Вялікабрытанія)

2002 – Імрэ Кертэс (Венгрыя)

2003 –Джон Кутзээ (ПАР-Аўстралія)

2004 – Эльфрыда Елінэк (Аўстрыя)

2005 – Гаральд Пінтар (Вялікабрытанія)

2006 – Архан Памук (Турцыя)

2007 –Дорыс Лесінг (Вялікабрытанія)

2008 – Жан-Мары Леклезіо (Францыя)

2009 –Герта Мюлер (Германія)

Суседзі Беларусі таксама атрымлівалі Нобеля па літаратуры. Праўды, не ўсе. Расейцы — пяць разоў (Іван Бунін, Барыс Пастарнак, Міхаіл Шолахаў, Аляксандр Салжаніцын, Іосіф Бродскі), палякі — чатыры (Генрык Сянкевіч, Уладзіслаў Станіслаў Рэймант, Чэслаў Мілаш, Віслава Шымборская). Латышы, літоўцы, украінцы — ніводнага.

Нядаўна аб намеры змагацца за Нобелеўскую прэмію абвясціў беларускі празаік Георгій Марчук.

Але яго заява была такой туманнай, што яшчэ не зразумела, ці сур’ёзны гэты намер.

Падзяліцца навіной: 
Кастусь Матушыч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў перуанец Марыа Варгас Льоса.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика