Раман Мікаэля Ніемі «Папулярная музыка з Вітулы» пераклали на беларускую мову. 21.by

Раман Мікаэля Ніемі «Папулярная музыка з Вітулы» пераклали на беларускую мову

18.10.2010 15:09 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Папулярная музыка з Вітулы20 кастрычніка ў актавай зале філалагічнага факультэта БДУ (вул. Карла Маркса, 31) адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу рамана шведскага пісьменніка Мікаэля Ніемі «Папулярная музыка з Вітулы». Мерапрыемства пачнецца ў 17:30 і праводзіцца пасольствам Швецыі ў Мінску сумесна з Цэнтрам шведскіх даследаванняў пры падтрымцы Шведскага інстытута (Стакгольм).У прэзентацыі прымае ўдзел аўтар рамана.

Прэзентацыя рамана — унікальная магчымасць трапіць у рок-н-рольнае юнацтва Мікаэля Ніемі і ягоных беларускіх «братоў па акордах» — Віктара Шалкевіча, Уладзіміра Арлова, Валянціна Акудовіча, Ігара Варашкевіча і Стэфана Эрыксана. Кожны з іх прадставіць сваю версію дараслення разам з сусветнымі хітамі 60-70-х гадоў ХХ стагоддзя.

Раман выйшаў у Швецыі ў 2000 годзе і быў спачатку надрукаваны накладам у 4000 асобнікаў. Сам пісьменнік лічыў, што нават гэтая колькасць была залішне вялікай, але кніжка адразу зрабілася бэстселерам і на дадзены момант у самой Швецыі ўжо прададзена больш за 800 000 асобнікаў. Акрамя гэтага, кніжка была перакладзена на 25 моваў.

Чытач трапляе ў 1960 — 70-ыя гады, у маленькі паўночны гарадок Паяла на мяжы Швецыі і Фінляндыі. Дарогі асфальтуюцца, сямейнае земляробства адмірае, у жыццё ўрываецца рок-н-рол. Аднак старэйшае пакаленне супраціўляецца ўсім гэтым новаўвядзенням, адцягваючы ўваход сваёй мясцовасці ў сучаснасць. Галоўныя героі рамана — Маці і яго сябар Нііла — мараць зусім пра іншае жыццё, пра тое, якое магчыма толькі па-за межамі іх роднай Паялы…

Мікаэль НіеміМікаэль Ніемі, нарадзіўся 13 жніўня 1959 года ў Паяле (Норботэн). Бацька быў паліцэйскім, маці — лагапедам. У пятнаццацігадовым узросце Ніемі пачаў пісаць вершы і навэлы, з юнацтва марачы пра працу пісьменніка. Мікаэль Ніемі атрымаў сярэднюю спэцыяльную адукацыю па прафесіі электрыка, у сувязі з чым перабраўся ў Люлео, дзе пражыў 20 гадоў, пакуль не вярнуўся назад у Паялу. Ніемі, які сярод іншага працаваў выкладчыкам, у 1988 годзе дэбютаваў са зборнікам вершаў «Кроў з носу ў часе імшы». Ён піша паэтычныя, празаічныя і драматычныя творы, працуе для радыё і тэатра. Сапраўдны прарыў ён зрабіў з кнігаю «Папулярная музыка з Вітулы», за якую быў узнагароджаны прэміяй Аўгуста Стрындбэрга ў 2000 годзе. На гэты раман аўтара натхніла ягонае ўласнае дзяцінства і юнацтва ў дзвюхмоўным асяроддзі Паялы ў Турнэдален.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 кастрычніка ў актавай зале філалагічнага факультэта БДУ (вул.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика