У кліпе «J:морс» — кардонныя Брус Уіліс і Мікі Рурк
27.10.2010 14:55
—
Новости Культуры
|
Гурт зняў кліп на песню «Мамонаў». «Мамонаў» — песня з новага альбома, які з’явіцца ў наступным месяцы. Кліп зрэжысіраваў творчы тандэм Rockerjoker (Макс Сіры і Міхей Насарогаў). «У аснове гэтага відэа ляжыць гумар на тэму склаўшыхся ў кліпмейкерстве стэрэатыпаў, — расказвае Міхей Насарогаў. — Мы сабралі ў адным роліку ўсе штампы паспяховых поп-кліпаў і давялі іх да поўнага абсурду. Усе танчаць і ўсміхаюцца, а вакол агонь, выбухі і прыгожыя дзяўчаты. У адзін з момантаў музыкі гурту пераўвасабляюцца з дапамогай надзетых на галаву скрынак з выявамі Бруса Уіліса, Мікі Рурка, Сільвестара Сталоне і іншых знакамітых акуёраў». Прэзентацыя новага альбома гурту «J:морс» адбудзецца 11 снежня ў мінскім Палацы спорту. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт зняў кліп на песню «Мамонаў».
|
|