Дзень усіх перакладчыкаў — 30 кастрычніка. 21.by

Дзень усіх перакладчыкаў — 30 кастрычніка

27.10.2010 14:55 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хэлаўін у межах Літаратурных чытанняў з ПрайдзіСветам адзначаць сваім шабасам беларускія перакладчыкі 30 кастрычніка ў найбольш прыдатным для такой падзеі месцы — кнігарніЎгалерэі.


Тыя, што дагэтуль хаваліся ў цені замежных аўтараў, зашываліся па кватэрах, занурыўшыся ў слоўнікі, і прыпадалі да манітораў, заглыбіўшыся ў павуцінне кантэксту, збяруцца разам, каб раскатурхаць занураны ў восеньскія мроі паспаліты народ ды і сябе заадно.

Да месца збору кожны з іх прынясе свой найлепшы твор, а таксама раскажа гісторыю яго стварэння.

Сярод запрошаных — Лявон Баршчэўскі, Алесь Разанаў, Зміцер Колас, Ганна Янкута, Сяргей Сматрычэнка, Павал Касцюкевіч, Віталь Рыжкоў, Вера Бурлак, Марына Казлоўская, Алеся Башарымава, Юля Цімафеева. А таксама віртуальныя сюрпрызы ад перакладчыкаў з чужыны.

Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Пачатак Дня ўсіх святых перакладчыкаў — 16.00.

Адрас кнігарніЎгалерэі: Мінск, пр. Незалежнасці, 37А.

Не бойцеся перакладчыкаў. Яны харошыя.

Падзяліцца навіной: 
ПрайдзіСвет

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хэлаўін у межах Літаратурных чытанняў з ПрайдзіСветам адзначаць сваім шабасам беларускія перакладчыкі 30 кастрычніка ў найбольш прыдатным для такой падзеі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика