Сяброўскі эфір. 21.by

Сяброўскі эфір

28.10.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Радыё “Беларусь” пашырае аўдыторыю слухачоў у свеце
У студыі Радыё “Беларусь” да эфіру ўсё гатоваУ майскіх нататках з форуму “СМІ ў Беларусі” мы згадвалі аб праваслаўнай радыёстанцыі “Радыё Артадоксія” з Беластока. Яе “беларускі перыяд” толькі пачынаецца, а вяшчанне па-польску ідзе гадоў сем. Дырэктар радыёстанцыі айцец Ян Койла прыязджаў у Мінск са спадзяваннем наладзіць кантакты з беларускімі калегамі. Выказваў надзею: калі з’явяцца сумесныя праграмы, то іх беларускамоўнае вяшчанне будзе больш змястоўным.
“Мы атрымалі ліст ад Яна Койлы, — гаворыць галоўны дырэктар радыёстанцыі “Беларусь” Навум Гальпяровіч. — Калега піша: перадачы, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Радыё “Беларусь”, гучаць у беластоцкім эфіры ў вызначаны час па аўторках і суботах. Кожнай перадачы адпавядае інфармацыя пра яе паходжанне. Аўдыёфайлы будуць размяшчацца на сайце радыё “Артадоксія” з лістапада. Для нас важна і тое, што “праграму Радыё “Беларусь” слухачы ацанілі вельмі высока”. Гэта тычыцца як зместу, так і раскрыцця тэмаў. У лісце гаворыцца, што перадачамі вельмі цікавяцца этнічныя беларусы рэгіёну, ім падабаецца і наша цудоўная беларуская мова, паступае шмат удзячных водгукаў і просьбаў аб павелічэнні часу вяшчання. Далей Ян Койла паведамляе, што ў гэтай сувязі вядуцца перамовы аб павелічэнні часу вяшчання радыёстанцыі з 4 да 5 гадзін штодзень за кошт праграм Радыё “Беларусь”. Перадачы будуць ісці цалкам па-беларуску”.
Паспрыяў наладжванню кантактаў між радыёжурналістамі з Беларусі і Польшчы кіраўнік Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы Аляксандр Карачун. Навум Гальпяровіч удакладняе: сувязі з суполкамі землякоў у розных краінах у Радыё “Беларусь” даўнія, пра іх справы робяцца перадачы, а ў праграме "Беларусы ў свеце" гучаць галасы суайчыннікаў з розных краін, якія наведваюць Радзіму. Пераможцы конкурсаў, актывісты суполак атрымліваюць дыскі з цікавамі запісамі ў падарунак.Радыё “Беларусь” пашырае аўдыторыю слухачоў у свеце Пасля перамоваў з Я.Койлам і была заключана дамова аб супрацоўніцтве. Паводле яе абсалютна бясплатна штодзень на Радыё “Артадоксія” адпраўляюцца гатовыя перадачы — аўдыёфайлы на беларускай мове. “Яны там запатрабаваны, — прадаўжае Навум Якаўлевіч, — і свае абавязкі мы выконваем скрупулёзна. Даем сябрам лепшыя выпускі перадач “Карані”, “Ад слова да слова”, “Зямля, што нам дадзена лёсам” і іншыя. Яны пра нашу культуру, гісторыю, там гучаць творы беларускіх пісьменнікаў у мастацкім чытанні: Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў… Думаю, калегам лёгка працаваць з нашымі матэрыяламі: усё аформлена, начытана. Цяпер мы фактычна запаўняем іх беларускамоўны эфір”.
У некаторых месцах Беласточчыны можна слухаць і напрамую Радыё “Беларусь”. Увогуле ж яно працуе на сямі мовах, у асноўным у кароткім і сярэднім дыяпазоне, перадачы з Мінска даступныя ў 20 краінах Еўропы, а пры дапамозе Інтэрнэта і па ўсім свеце. “Водгукі прыходзяць з розных краін, — задаволены Н.Гальпяровіч. — Многа іх з Германіі: там Радыё 700 транслюе нас у прамтайме дзве гадзіны ў суткі на нямецкай мове. Там, дарэчы, кабельнае радыё, каля паўтара мільёна карыстальнікаў. Вельмі станоўча ацэньвае такое супрацоўніцтва і кіраўнік Радыё 700 Крысціян Мілінг, які нядаўна пабываў у Мінску. Ёсць водгукі з Вялікабрытаніі, Індыі, Японіі...”

Іван Іванаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радыё “Беларусь” пашырае аўдыторыю слухачоў у свеце
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика