Фестываль арганнай музыкі . 21.by

Фестываль арганнай музыкі

28.10.2010 15:30 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У канцэртнай зале Сафійскага сабора Полацка з 28 кастрычніка па 28 лістапада пройдзе XV Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафii». Сёлета ён праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца 2010 года — Полацак» і прысвячаецца 25-годдзю аргана Сафійскага сабора.

Як паведамілі ў канцэртным аддзеле Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнагамузея-запаведніка, на юбілейным фестывалі будуць прадстаўлены арганныя выканальніцкія школы з пяці краін — Беларусі, Расіі, Польшчы, Аўстрыі і Румыніі.

Адкрые фестываль дырэктар Польскай балтыйскай філармоніі, галоўны арганіст Гданьскага кафедральнага сабора Раман Пяруцкі. У яго выкананні прагучаць творы Баха, Мендэльсона, Шапэна, Суржынскага.

4 лістапада ў Сафійскім саборы ў ансамблі з сімфанічным аркестрам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі і дырыжорам Чэславам Грабоўскім (Польшча) выступіць беларуская арганістка і кампазітар Вольга Падгайская. Яна прадставіць свае аўтарскія творы і класічную арганную музыку — творы Гендэля, Вівальдзі.

11 лістапада прыхільнікі арганнай музыкі пачуюць сваю зямлячку — арганістку Ксенію Пагарэлую, якая выступіць у ансамблі з мінскай музычнай капэлай «Санорус» (дырыжор Аляксей Шут). У фестывальнай праграме ёсць яшчэ адзін канцэрт полацкай арганісткі. 14 лістапада выступленне Пагарэлай будзе суправаджаць камерны аркестр «Еўропа-цэнтр» пад кіраўніцтвам дырыжора Раіля Садыкава. На гэтым канцэрце прагучыць арганная класіка, а таксама творы расійскага арганіста і кампазітара Алега Янчанкі, які 25 гадоў таму ўпершыню раскрыў унікальныя магчымасці аргана ў полацкім Сафійскім саборы.

21 лістапада на полацкім фестывалі ўпершыню выступіць выканаўца з Аўстрыі Наташа Райх. Яна прадставіць праграму «Аўстрыйская музыка пяці стагоддзяў».

27 лістапада полацкія прыхільнікі арганнай музыкі пазнаёмяцца з расійскай арганнай выканальніцкай школай: у Сафійскім саборы будзе іграць маладая выканаўца Марыя Макаранка, якая на другім адкрытым фестывалі-конкурсе маладых арганістаў Soli Deo Gloria (Масква, 2008) у якасці спецпрыза ганаравалася выступленнем у Ватыкане на літургіі з удзелам папы рымскага.

Завершыць фестываль 28 лістапада канцэрт музыкі Феліцыяна Роскі (Румынія), у выкананні якога прагучыць старадаўняя арганная музыка XVII–XIX стагоддзяў.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Мацвеева, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцэртнай зале Сафійскага сабора Полацка з 28 кастрычніка па 28 лістапада пройдзе XV Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафii». Сёлета ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика