На Дзяды ў Празе — паніхіда па прэзідэнтах БНР. 21.by

На Дзяды ў Празе — паніхіда па прэзідэнтах БНР

28.10.2010 15:30 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Царква Св. Кузьмы і Дзям"яна.

Уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка, які заснаваў у Празе душпастырства Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы, у нядзелю 31 кастрычніка адслужыць на Альшанскіх могілках у Празе паніхіду па старшынях Рады БНР Пятру Крачэўскаму і Васілю Захарку.

У інтэрвію Радыё Свабода айцец Андрэй Абламейка сказаў:

«Людзі, якія спрычыніліся да абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 году і ў наступныя гады ў цяжкай барацьбе з ворагамі Беларусі адстойвалі гэтую ідэю, заслугоўваюць на вечную памяць нашчадкаў. Любы беларус, якой бы веры ён ня быў або і зусім ня веруючы, меў бы ўспамінаць гэтых людзей з удзячнасьцю за тое, што яны зрабілі для будучых пакаленьняў. Бязь іх не было б і сёньняшняй незалежнай Беларусі. Таму на Дзяды 31 кастрычніка, а 13:30 гадзіне мы зьбярэмся ля магілаў Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі на Альшанскіх могілках у Празе, каб малітоўна ўспамянуць гэтых выдатных людзей.

Памолімся мы за ўсіх сваіх памерлых, а таксама за прэзыдэнтаў БНР і падчас літургіі, якая адбудзецца ў той жа дзень,

31 кастрычніка, аб 11-й гадзіне ў праскай царкве Сьвятых Кузьмы і Дзям’яна (Vyšehradská 49)».
Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Царква Св. Кузьмы і Дзям"яна. Уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка, які заснаваў у Празе душпастырства Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы, у нядзелю 31...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика