Эратычная фотасесія Лукашэнка
24.11.2010 14:50
—
Новости Культуры
|
Услед за трыма былымі салісткамі папярэдняга складу «Топлес» знайшла свой шлях і чацвертая — са знакавым у Беларусі прозвішчам Лукашэнка. Як вядома, Вольга Вайніловіч і Лера Бацякова пакуль абралі шлях хатніх гаспадыняў, выйшаўшы замуж за шоўмэна Вадзіма Галыгіна і бізнэсоўца Уладзіміра Каяву адпаведна. Ганна Гоманава піша і прадае ўласныя карціны. Вызначылася з родам дзейнасці і Таццяна Лукашэнка — таксама самастойная творчая адзінка. Спачатку яе можна будзе ўбачыць у расійскай версіі часопіса Maxim, у раздзеле «Хто гэтая дзяўчына?» Сімвалічна, што беларуска з прозвішчам Лукашэнка з’явіцца менавіта ў снежаньскім нумары глянцу — у месяц, калі на радзіме будуць праходзіць прэзідэнцкія выбары. — У гэтай рубрыцы друкуюцца фотасесіі дзяўчат, якія з’яўляюцца тварамі рэкламных ролікаў, — расказала «Салідарнасці» Таццяна. — Я знялася ў рэкламе шакаладных батончыкаў «Nuts» у ролі вавёркі.Гэты ролік можна ўбачыць у Беларусі, Казахстане, Расіі. Вось мяне і запрасілі. Злётала, знялася, вярнулася… На пытанне пра ўмовы здымак суразмоўніца адказваць не захацела. Мы прапануем выбранае з інтэрв’ю Тані Лукашэнка для MAXIM. — Раскажы, калі ласка, сцэнар роліка. Раптам не ўсе чытачы яго бачылі. — Я бягу з велізарным арэхам і на поўнай хуткасці ўразаюся ў натоўп гіганцкіх сініх амерыканскіх футбалістаў. І ў выніку ў мяне ад гэтага арэха атрымаўся вось такі сіняк! Праўда, ім потым рэжысёр растлумачыў, што яны ўсё ж павінны расступацца хоць неяк, інакш я проста аб іх заб’юся. І далей было ўжо не так балюча. — Гэта быў твой дэбют ці ты ветэран рэкламы? — Не тое каб ветэран, але рэкламавала я многае. Напрыклад, паясы для пахудзення. Гэта калі спачатку паказваюць поўную жанчыну, а потым яе ж, але добра схуднелую. Я заўсёды паказвала ўжо схуднелую. — А наконт уласнай фігуры і вагі ў цябе ёсць нейкія комплексы? Проста вельмі часта нават тыя жанчыны, што выглядаюць ідэальна, спрабуюць худзець ныюць, што яны вельмі тоўстыя. — Ну не ведаю. Мяне ў сабе ўсё задавальняе. Ніколі не сядзела на дыетах і нават хачу крыху паправіцца. — Раней ты спявала ў групе «Топлес». Вы сапраўды выступалі топлес? — Вядома, не! Але прадусар лічыў, што назва мусіць прыцягваць публіку, а на дыскі і кліпы грошай шкадаваў. Вельмі стамлялі суцэльныя гастролі і пераезды. У выніку нашая галоўная бландынка выходзіла на сцэну перад велізарным натоўпам на плошчы і крычала: «Прывітанне, Баранавічы!» Хоць гэта былі не Баранавічы, а Бабруйск. Уяўляеш, як гэты натоўп рэагаваў? — Галоўнае, што жывая засталася. І якія далейшыя планы? — Я пішу песні і хачу зрабіць свой сольны праект. Пакласці іх на музыку і выканаць пад фартэпіяна. Толькі прадусара няма. — Каму патрэбны прадусар, калі ёсць Youtube? Калі ты геніяльная, народ гэта тут жа разашле адно аднаму, і да цябе прыйдзе слава. — Праблема ў тым, што я вельмі самакрытычная. Мне трэба спачатку самой пераканацца, што ў мяне атрымліваецца добрая музыка, і толькі потым выносіць на суд гледачоў. Па словах Таццяны, пытанне з уласным развіццём як самастойнай творчай адзінкі — сапраўды толькі пытанне часу. — Выкласці свае песні на youtube.com — гэта добрая ідэя. Цяпер стаіць пытанне, як гэта прадставіць гледачу. Так што гэта справа часу, — сказала Лукашэнка «Салідарнасці». Больш за тое, дзяўчына падзялілася найбліжэйшымі планамі на будучыню, якія выявіліся не менш цікавымі. Ужо пачынаючы ад гэтых выходных прыхільнікі змогуць бачыць Таццяну ў эфіры тэлеканалаМы ўжо было паспадзяваліся, што дзеля павышэння рэйтынгаў гэты тэлеканал будзе пераймаць нямецкі досвед, дзе транслююць пікантны прагноз з дыктаркамі у сэксуальным адзенні… Але не. Як запэўніла нас Таццяна Лукашэнка, у эфіры яна будзе з’яўляцца вельмі нават адзетай. Праўда, на яе думку, невялікае дэкальтэ ў блузцы будзе Падзяліцца навіной:
Салідарнасць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Красуня з'явіцца аголенай у расійскай версіі часопіса Maxim і адзетай на тэлеканале «РТР-Беларусь».
|
|