«Хай жыве Караткевіч! Хай жыве Беларусь!» + фота
05.12.2010 11:52
—
Новости Культуры
|
Вельмі рэдка такое пабачыш — натоўп у кнігарні. Але ж у суботу, а Яму дапамагалі знакавыя фігуры ў беларускай культуры — Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Васіль Сёмуха, Уладзімір Арлоў… Пабачыць сваімі вачамі інтэрактыўнае (!) выданне, дый узяць удзел у не менш інтэрактыўнай імпрэзе з’ехаліся неабыякавыя да творчасці Караткевіча з розных куткоў Беларусі. Ініцыятар выдання Глеб Лабадзенка. "Ладдзю Роспачы" аўтар прысвяціў Рыгору Барадуліну. Васіль Сёмуха і Уладзімір Арлоў. Лявон Вольскі ахвяраваў на выданне і спяваў на прэзентацыі. Цэнзарскія праўкі былі скрозь. Аншлаг. — Да выхаду гэтай кнігі спрычынілася шмат добрых людзей. І таму я віншую вас і сябе, — распачаў імпрэзу Глеб Лабадзенка. — Калі гэта кніга рыхтавалася, то мной кіравалі два процілеглыя пачуцці. Першае і галоўнае — гэта любоў і павага да Уладзіміра Караткевіча, да ягоных твораў і ягонай асобы. Другое — гэта нянавісць да савецкай сістэмы. Для мяне было вялікім адкрыццём тое, што сапраўды пісаў Караткевіч. Калі вы лічыце, што чыталі «Ладдзю Роспачы», то я спяшаюся вас парадаваць — у вас яшчэ ўсё наперадзе. Таму што тая «Ладдзя Роспачы», якую напісаў Караткевіч, адрозніваецца ад арыгінала на 296 правак цэнзараў і рэдактараў. У новым выданні маркерам пазначаныя ўсе моманты, дзе цэнзары рабілі праўкі. «Ладдзя Роспачы» была прысвечана Уладзімірам Караткевічам паэту Рыгору Барадуліну. 46 гадоў рукапіс захоўваўся ў дзядзькі Рыгора. Ён і напісаў прадмову да гэтай навелы. Барадулін адзначыў, что Караткевіч быў вельмі вясёлым чалавекам, незабранзавелым. Ды і сам народны паэт на прэзентацыі шмат усміхаўся. — Пра Караткевіча можна расказваць — Ёсць шмат ідэй для развіцця беларускай мовы і Беларушчыны ўвогуле. Гэтыя рэчы, як і непадцэнзурнае выданне «Ладдзі Роспачы», быццам бы дробныя. Але ж гэта тыя цаглінкі, якія складаюць наш беларускі дом. З дапамогай нас з вамі — ускладчыну — атрымліваецца добрая справа, — адзначыў адзін з ахвярадаўцаў Віталь Саболька. Падзяліцца навіной:
«Салідарнасць» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску прэзентавалі першае непадцэнзурнае інтэрактыўнае выданне навелы Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы».
|
|