Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
08.12.2010 16:08
—
Новости Культуры
|
Перавыдалі аднайменную кнігу Адама Мальдзіса.
Кніга, прысвечаная класіку літаратуры, упершыню выйшла ў 1990-м годзе. У перавыданні аўтар вырашыў нічога не змяняць, хаця і былі спрэчныя моманты. Мальдзіс пісаў не аб пісьменніку, а найперш аб сябру. Гэта расповед аб чалавеку з яго звычкамі і заганамі. Кніга напісана не без гумару. Чаго вартая гісторыя, калі незнаёмы паляк запрасіў Караткевіча і Мальдзіса на вячэру ў кракаўскі рэстаран, а плаціць давялося беларусам. 460 злотых. Альбо іншая гісторыя. Падчас здымкаў аднаго з фільмаў з удзелам медзведзяняці, жывёлу прывялі да Караткевіча на кватэру. Мядзведзя вымылі і паклалі спаць на тахце. Ад таго часу пайшла гуляць байка, што пісьменнік трымае мядзведзя ў кватэры. Набыць кнігу можна Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча. Партрэт пісьменніка і чалавека / Адам Мальдзіс. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 208 с. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перавыдалі аднайменную кнігу Адама Мальдзіса. |
|