Здзіўляйцеся, захапляйцеся, любуйцеся! Толькі за месяц старонкі праекта “Сем цудаў Беларусі” на сайце www.ng.by наведалі 16 тысяч чалавек. 10 тысяч прынялі ўдзел у галасаванні
31.12.2010
—
Новости Культуры
|
І гэта вельмі прыемныя навіны, якія яшчэ раз сведчаць пра тое, што чытачы “НГ” — людзі нераўнадушныя і кемлівыя, якія любяць сваю Радзіму і хочуць даведацца пра яе больш. У першым этапе галасавання (а ў ім, нагадаем, выбіраюцца па два аб’екты з кожнага раёна краіны) ужо вызначыліся лідары па колькасці наведвальнікаў: Баранавіцкі, Нараўлянскі, Лідскі, Салігорскі раёны. Што ж датычыцца менавіта аб’ектаў, якія “вырваліся” наперад, тут інтрыгу лічым патрэбным захаваць да канца галасавання. Па-першае, з кожным голасам сітуацыя можа змяніцца (так што не марнуйце часу, далучайцеся!), па-другое, пра кожнага з пераможцаў кожнага раёна ў наступным годзе мы раскажам у асобных публікацыях. Так што нас чакае захапляльнае незвычайнае падарожжа па роднай краіне. Удзел у галасаванні яшчэ можа прыняць кожны з вас, шаноўныя чытачы. Вельмі спадзяёмся, што да яго далучацца школьнікі (лепшага практычнага ўрока па краязнаўству проста не прыдумаеш), студэнты, усе нераўнадушныя людзі, якія любяць сваю Радзіму і ганарацца ёй. Дастаткова зайсці на наш сайт www.ng.by і клікнуць па спасылцы “7 цудаў”, а пасля па спасылцы на раён, які вас цікавіць. Можна пакінуць свой голас і ў лісце на адрас рэдакцыі. Ці трапіць у маршрут вялікага падарожжа “НГ” ваша малая радзіма — залежыць ад вас. Заходзьце, здзіўляйцеся, галасуйце! А на старонках “НГ” мы па-ранейшаму будзем трымаць вас у курсе падзей. Сачыце за газетай. Да сустрэчы ў наступным годзе! Заставайцеся з намі, адкрывайце для сябе невядомую Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І гэта вельмі прыемныя навіны, якія яшчэ раз сведчаць пра тое, што чытачы “НГ” — людзі нераўнадушныя і кемлівыя, якія любяць сваю Радзіму і хочуць даведацца пра яе...
|
|